Навіны банка і прэс-рэлізы
17.10.2019

«Беларусбанк» абмеркаваў з кітайскімі партнёрамі новыя перспектывы супрацоўніцтва

Дэлегацыя Дзяржаўнага Банка развіцця Кітая сустрэлася з кіраўніцтвам «Беларусбанка».

«Мы высока цэнім існуючыя адносіны з Дзяржаўным Банкам развіцця Кітая, — адзначыў першы намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Аляксандр Паліўка. — Наш банк актыўна працуе на кітайскім рынку ўжо больш за 10 гадоў і кітайскі вектар для нас з'яўляецца стратэгічным».

супрацоўніцтва з Кітаем

Кітайскі бок адзначыў шырокія перспектывы супрацоўніцтва з «Беларусбанкам».

«Ваш банк — важны гулец не толькі ў Беларусі, але і ў цэлым у рэгіёне, — падзялілася Пэн Дунмэй. — Мы высока цэнім узровень існуючых партнёрскіх адносін і будзем актыўна паглыбляць наша супрацоўніцтва з банкам. З таго моманту, як ваш банк увайшоў у міжбанкаўскае аб'яднанне Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, мы адкрылі 4 крэдытныя лініі на агульную суму больш за 1,8 млрд долараў ЗША. Гэтыя грошы пайшлі на развіццё рэальнага сектара эканомікі Беларусі».

партнёрства з Кітаем

Па словах кіраўніка прадстаўніцтва ДБРК у Мінску г-ра Лі Донья, кітайскі банк гатовы да пашырэння спектру супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь і «Беларусбанкам», у тым ліку і па новых інструментах - прадастаўленню фандавання ў кітайскіх юанях.

супрацоўніцтва Кітая і Беларусі

Дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву двух бакоў «Беларусбанк» мае магчымасць на пастаяннай аснове прымаць удзел у тэматычных семінарах, якія праводзіць Дзяржаўны банк развіцця Кітая па напрамку Міжбанкаўскага аб'яднання Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Дадзеныя мерапрыемствы з'яўляюцца ўнікальнай пляцоўкай дыялогу па пытаннях міжбанкаўскага супрацоўніцтва.

кітайскія партнёры

Даведачна:

Дзяржаўны банк развіцця Кітая быў створаны ў 1994 г. у выніку рэфармавання дзяржаўных і камерцыйных банкаў. Банк быў утвораны з мэтай забеспячэння мадэрнізацыі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Актывы банка складаюць 4,44 трлн долараў ЗША. ДБРК мае 37 філіялаў на тэрыторыі Кітая, 10 прадстаўніцтваў. Адкрыта прадстаўніцтва ў РБ.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!