Навіны банка і прэс-рэлізы
21.08.2019

Падтрымліваючы ключавыя сферы эканомікі: «Беларусбанк» і РЭЦ падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

ААТ «ААБ Беларусбанк» і АТ «Расійскі экспартны цэнтр» падпісалі рамачнае пагадненне аб супрацоўніцтве. У цырымоніі падпісання дакумента ў Галаўным офісе ў Мінску прынялі ўдзел старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч і генеральны дырэктар АТ «Расійскі экспартны цэнтр» Андрэй Сляпнёў.

Пагадненне прадугледжвае сумесную рэалізацыю прыярытэтных праектаў у Рэспубліцы Беларусь з удзелам кампаній Расійскай Федэрацыі. Група «Расійскі экспартны цэнтр» са свайго боку гатова аказаць фінансавую і страхавую падтрымку па перспектыўных праектах.

Група РЭЦ, супрацоўнічаючы з «Беларусбанкам», ужо рэалізуе шэраг значных праектаў на тэрыторыі Беларусі. Адзін з іх - рэканструкцыя Мінскай ЦЭЦ-3. Гэта маштабны праект у галіне энергетыкі, фінансаванне якога ажыццяўляецца пры падтрымцы ЭКСАР і Расэксімбанка, што ўваходзяць у Групу РЭЦ. Яшчэ шэраг перспектыўных здзелак у галіне паставак харчавання, прадукцыі фармацэўтычнай і медыцынскай прамысловасці, аўтамабільных камплектуючых знаходзяцца ў прапрацоўцы.

сферы эканомікі

«За час працы «Беларусбанка» з групай Расійскага экспартнага цэнтра сумеснымі намаганнямі паспяхова рэалізаваны шэраг праектаў на агульную суму больш за 110 млн долараў ЗША», - адзначыў па выніках падпісання дакумента старшыня праўлення банка Віктар Ананіч. - Падпісанне рамачнага пагаднення з'яўляецца знакавай падзеяй, якое дазволіць палепшыць узаемнае супрацоўніцтва ў частцы фінансавання беларуска-расійскіх праектаў у такіх галінах, як энергетыка, транспарт, машынабудаванне». 

ўзаемнае супрацоўніцтва

«Мы паступальна нарошчваем аб'ём падтрыманага экспарту ў Рэспубліку Беларусь. Калі ў 2016 годзе ён складаў больш за 500 мiльёнаў долараў, то ўжо па выніках 2017-ага пераадолеў адзнаку ў 1 млрд долараў, рост прадоўжыўся і ў 2018-м - 1,3 млрд долараў. Падпісанае сёння пагадненне адкрывае новы этап нашага супрацоўніцтва. Лічым важным пашыраць яго ў праектах па тэхнічным пераўзбраенні, мадэрнізацыі і стварэнні новых прадпрыемстваў, вытворчай інфраструктуры ў Рэспубліцы, падтрымцы і развіцці экспарту расійскіх кампаній малога і сярэдняга бізнесу», - сказаў па выніках падпісання генеральны дырэктар РЭЦ Андрэй Сляпнёў.

экспарт у Рэспубліку Беларусь

Пагадненне будзе садзейнічаць развіццю і ўзмацненню тэхналагічных і рыначных  пазіцый кампаній дзвюх краін, стварэнню сістэмных доўгатэрміновых стымулаў для павышэння канкурэнтаздольнасці іх прадукцыі на міжнародных рынках.

Дакумент закліканы забяспечыць эфектыўны абмен інфармацыяй, пошук і рэалізацыю сумесных праектаў.

падтрымка бізнесу

У рамках пагаднення бакі будуць праводзіць кансультацыі, форумы, прэзентацыі і іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне доступу беларускіх прадпрыемстваў да фінансавых інструментаў падтрымкі бізнесу.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!