Навіны банка і прэс-рэлізы
21.03.2019

Аплачваць пакупкі ў інтэрнэт-крамах карткамі «Беларусбанка» стала яшчэ прасцей

З гэтага часу аднаразовы праверачны код (пароль 3-D Secure, БЕЛКАРТ-ІнтэрнэтПароль) пры аплаце пакупак у інтэрнэт-крамах картай нашага банка будзе прыходзіць на нумар вашага мабільнага тэлефона. Трымальнікам віртуальных картак Visa Classic і БЕЛКАРТ ужо даступна такая паслуга.

Даведацца пра тое, як атрымаць віртуальную плацежную картку Visa Classic «Беларусбанка», анлайн і без спагнання платы за яе выпуск і абслугоўванне, можна тут.

Хто можа атрымліваць аднаразовыя коды 3-D Secure і БЕЛКАРТ-ІнтэрнэтПароль

Трымальнікі картак БЕЛКАРТ  аўтаматычна падключаюцца да паслугі БЕЛКАРТ-ІнтэрнэтПароль (паведамленні прыходзяць на нумар мабільнага тэлефона кліента) не пазней працоўнага дня, наступнага за днём выдачы карткі.

Важна: карткі БЕЛКАРТ, выдадзеныя на дату размяшчэння гэтай навіны, ужо падключаныя да паслугі БЕЛКАРТ-ІнтэрнэтПароль.

Віртуальныя карткі Visa Classic «Беларусбанка» аўтаматычна падключаюцца да паслугі 3-D Secure (паведамленні прыходзяць на нумар мабільнага тэлефона кліента), як правіла, не пазней  10 хвілін з моманту выпуску плацежнай карткі.

Трымальнікі УСІХ плацежных картак нашага банка могуць самастойна падключыць або адключыць паслугу 3-D Secure/БЕЛКАРТ-ІнтэрнэтПароль у мабільным прыкладанні сістэмы М-банкінг.

УВАГА!

Аднаразовыя коды 3-D Secure і БЕЛКАРТ-ІнтэрнэтПароль прыходзяць толькі ад адпраўніка з іменем ASB.by. Каб пазбегнуць крадзяжу грашовых сродкаў, НІКОМУ І НІКОЛІ не паведамляйце атрыманыя коды бяспекі.

Таксама памятайце, што супрацоўнікі банкаў і працэсінгавых цэнтраў НІКОЛІ НЕ ПРОСЯЦЬ ВАС НАЗВАЦЬ поўныя рэквізіты карты, код CVV2/CVC2/КПК2, які змешчаны на адваротным баку карты і праверачны код, што паступіў у СМС-паведамленні.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!