231 выпуск аблігацый ААТ «ААБ Беларусбанк»

Параметры эмісіі дзвесце трыццаць першага выпускаў аблігацый ААТ «ААБ Беларусбанк» на прад'яўніка для фізічных асоб

Нумар выпуску

231 выпуск

Форма і від аблігацый

Дакументарныя, на прад’яўніка, працэнтныя, неканверсоўныя

Дата дзяржаўнай рэгістрацыі выпуску 05.12.2018

Аб’ём эмісіі

20 000 000 долараў ЗША

Намінальная вартасць

5 000 долараў ЗША

Валюта размяшчэння, выплаты працэнтаў, пагашэння і датэрміновага выкупу аблігацый

Долары ЗША

Дата пачатку размяшчэння

31.01.2019

Тэрмін размяшчэння

3 гады
з 31.01.2019 па 31.01.2022

Тэрмін абарачэння

1461 дзень (з 31.01.2019 па 31.01.2023)

Дата пагашэння

31.01.2023

Стаўка даходу

На працягу першых двух працэнтных перыядаў (з 31.01.2019 па 31.01.2021) - фіксаваная ў памеры 3,15 працэнтаў гадавых, на працягу трэцяга і чацвёртага працэнтных перыядаў - у памеры ключавой стаўкі Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША па стане на дату пачатку адпаведнага працэнтнага перыяду, павялічанай на 0,8 працэнтнага пункта, але не ніжэй за 3,15 працэнтаў гадавых.

На трэці працэнтны перыяд (з 01.02.2021 па 31.01.2022) - 3,15 працэнта гадавых *

На чацвёрты працэнтны перыяд (з 01.02.2022 па 31.01.2023) - 3,15 працэнта гадавых*

Перыядычнасць выплаты даходу

Адзін раз у год

(даты пачатку выплаты працэнтнага даходу: 31.01.2020, 31.01.2021, 31.01.2022, 31.01.2023)

Парадак размяшчэння аблігацый

Размяшчэнне праводзіцца па цане, роўнай намінальнай вартасці аблігацыі, шляхам адкрытага продажу фізічным асобам на неарганізаваным рынку

Датэрміновае пагашэнне

Датэрміновае пагашэнне ажыццяўляецца па патрабаванні ўладальніка аблігацыі, але не раней заканчэння дваццаці чатырох месяцаў з даты яе продажу банкам, шляхам выплаты  намінальнай вартасці аблігацыі і неатрыманых працэнтаў па ёй за ўвесь перыяд валодання аблігацыяй (з даты, наступнай за датай продажу аблігацыі, па дату яе датэрміновага пагашэння ўключна)

Серыя, нумар

ЗХ231
000001 - 004000

Забеспячэнне пазыкі

У адпаведнасці з падпунктам 1.8 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2006 № 277 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынку каштоўных папер» аблігацыі выпускаюцца без забеспячэння

(у межах памеру нарматыўнага капіталу банка)

 * Даведачна: па стане на 01.02.2022 памер ключавой стаўкі Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША - 0,25%. 

Эмісійныя дакументы 231-га выпуску аблігацый ААТ «ААБ Беларусбанк»:
Кароткая інфармацыя аб эмісіі аблігацый 231 выпуску pdf
Праспект эмісіі аблігацый 231 выпуску pdf
Змены ў Праспект эмісіі аблігацый 231 выпуску
 

 04.06.2019

pdf

 30.10.2019

pdf

09.06.2021

pdf

10.12.2021

pdf