Навіны банка і прэс-рэлізы
18.01.2019

«Беларусбанк» за мінулы год накіраваў на падтрымку малога і сярэдняга бізнесу больш за Br1,3 мільярда

У рамках дзеючай Праграмы падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу «Беларусбанк» прафінансаваў каля 5 тысяч праектаў. Бізнес-ідэі закранаюць самыя розныя сферы дзейнасці: сельская гаспадарка, дрэваапрацоўка, гандаль і грамадскае харчаванне, перапрацоўка, паслугі. Паспяховая рэалізацыя ініцыятыў прыватнага сектара краіны - адна са стратэгічных задач банка.

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу функцыянуе ў банку больш за тры гады. Крэдытная падтрымка прадугледжана на ўсіх стадыях развіцця прадпрыемстваў. Толькі за 2018 год на крэдытаванне гэтага сегмента эканомікі накіравана больш за Br1,3 мільярда.

Развітая інфраструктура, даступнасць паслуг ва ўсіх рэгіёнах краіны, комплексны падыход да абслугоўвання бізнесу дазваляе «Беларусбанку» займаць лідзіруючыя пазіцыі сярод банкаў у рабоце з сегментам МСБ. Дапоўніць і пашырыць спектр паслуг для кліентаў фінансавай установы дапамагаюць даччыныя кампаніі холдынгу банка.

На сённяшні дзень для суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу «Беларусбанк» прапануе крэдытныя прадукты на мэты бягучай, інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці. Банкам таксама прадугледжана магчымасць прадастаўлення крэдытаў па льготнай стаўцы для суб'ектаў МСБ, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у малых гарадах, рэзідэнтам СЭЗ.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!