Банк - нацыянальны партнёр II Еўрапейскіх гульняў

Відэаролік «Беларусбанк-Нацыянальны партнёр II Еўрапейскіх гульняў 2019 года»

Нацыянальны партнёр 2-х Еўрапейскіх гульняў

У канцы жніўня мінулага года ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымаў статус Нацыянальнага партнёра II Еўрапейскіх гульняў. Адпаведны дакумент падпісалі старшыня праўлення банка Віктар Ананіч і дырэктар фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгій Катулін.

Віктар Ананіч і Георгій Катулін

Нязменным прыярытэтам «Беларусбанка» ў рэалізацыі карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці застаецца падтрымка спорту вышэйшых дасягненняў.

«Гэты напрамак з'яўляецца асновай аднаго з 5 нашых дабрачынных праектаў - «Беларусбанк. Пераможам разам!», — у рамках якога аказваем спонсарскую дапамогу ўстановам і клубам найбольш папулярных відаў спорту, і прайсці міма самай галоўнай спартыўнай падзеі 2019-га года мы проста не маглі», — адзначыў старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк Віктар Ананіч.

талісман лісікII Еўрапейскія гульні не толькі дазволяць замежным гасцям добра правесці ў нас час і лепш даведацца пра наш прыгожы край, але яшчэ больш згуртуюць беларусаў для дасягнення самых высокіх і амбіцыйных мэт, упэўненыя ў банку.

Першачарговая мэта гэтага двухбаковага супрацоўніцтва заключаецца ў папулярызацыі алімпійскага руху ў цэлым і ўмацавання брэнда II Еўрапейскіх гульняў у краіне і за яе межамі. На думку дырэктара фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгія Катуліна, правядзенне такога маштабнага праекта, як Еўрапейскія гульні, немагчыма без надзейных партнёраў, у тым ліку па забеспячэнні фінансавай стабільнасці ва ўзаемадзеянні з усімі зацікаўленымі кліенцкімі групамі.

«У гэтай сувязі, асабліва прыемна, што такім гарантам для нас выступае адзін з найстарэйшых фінансавых інстытутаў краіны - Беларусбанк, якому ўжо на працягу многіх гадоў давяраюць мільёны жыхароў Беларусі», - падкрэсліў Георгій Катулін.

У банку перакананыя, што правядзенне такога маштабнага спартыўнага форуму ў Мінску ўмацуе аўтарытэт Беларусі на міжнароднай арэне і пацвердзіць яе рэпутацыю як дзяржавы, якая шмат увагі надае развіццю фізкультуры і спорту, здаровага ладу жыцця.

Нагадаем, II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня бягучага года. Удзел у знакавай спартыўнай падзеі прымуць больш за 4000 атлетаў з 50 краін.

Мерапрыемствы, што праводзяцца банкам сумесна з Дырэкцыяй II Еўрапейскіх гульняў

Банк і Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў правялі вертыкальны забег

— Выйгралі селебрыці і Дырэкцыю Еўрапейскіх гульняў: каманда банка перамагла ў турніры па сквошы «Bright Squash»