Навіны банка і прэс-рэлізы
20.09.2018

Яшчэ адзін кліент «Беларусбанка» выйграў аўтамабіль!

Кліенты «Беларусбанка» неаднаразова станавіліся пераможцамі нацыянальных рэкламных гульняў. Рэкламная гульня «Аўто ад Mastercard» не стала выключэннем - пераможца жнівеньскага тура, Маскаленка Аляксандр Леанідавіч з в.Старыя Ранчыцы Віцебскай вобласці, пяты за апошні год кліент «Беларусбанка», якому прынесла ўдачу картка Mastercard. З урачыстага ўзнагароджання дадому Аляксандр Леанідавіч паехаў на новым Skoda Rapid.

гульня з Мастеркард

выйгрыш аўтамабіля

Як гаворыць пераможца, нічога асаблівага для перамогі яму рабіць не прыйшлося: як заўсёды разлічваўся карткай Mastercard «Беларусбанка» на АЗС з выкарыстаннем карты лаяльнасці Беларуснафта. І вось - усміхнулася ўдача.

Калі Вы таксама як Аляксандр Леанідавіч жадаеце стаць уладальнікам новага аўто, удзельнічайце ў рэкламнай гульні «Аўто ад Mastercard. Верасень» і атрымайце шанс выйграць аўтамабіль. Правілы застаюцца тымі ж: у перыяд з 1 па 30 верасня 2018 года (уключна) неабходна здзейсніць па картцы Mastercard (Standard, Gold, World, World Black Edition, карта растэрміноўкі «Магніт», картка Клуба «Шчодры») Беларусбанка куплю паліва на АЗС сеткі ВА «Беларуснафта» на суму не менш за 0,60 бел.руб., прад`явіўшы накапляльную карту Беларуснафта. Больш падрабязна азнаёміцца з правіламі рэкламнай гульні можна тут.

Вы таксама можаце прыняць удзел у рэкламнай гульні «Уся сям'я ў выйгрышы», разлічваючыся да 14 кастрычніка бягучага 2018 года ўключна карткай Клуба «Шчодры» на суму ад 10 бел.руб. Галоўныя прызы рэкламнай гульні - аўтамабілі Hyundai Accent. Больш падрабязна азнаёміцца з правіламі рэкламнай гульні можна тут.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!