Навіны банка і прэс-рэлізы
17.08.2018

«Беларусбанк», «Велком» і «СофтКлуб» падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк», УП «Велком» і ТАА «СофтКлуб - Цэнтр распрацоўкі» падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве. Асноўная мэта ўзаемадзеяння кампаній - сумесны ўклад у пабудову і развіццё лічбавых сістэм, актуальных для ўстойлівага развіцця «Беларусбанка».

Аб'яднанне намаганняў удзельнікаў Мемарандума павінна спрыяць стварэнню рашэнняў, якія даюць сінэргетычны эфект недасяжны паасобку. Вынік, якi дасягаецца сумеснымі скаардынаванымі дзеяннямі, будзе арыентаваны на развіццё інфармацыйных сістэм фінансавай установы.

Па ўмовах Мемарандума кампанія «Велком» акажа садзейнічанне «Беларусбанку» ў разгортванні стэнда для арганізацыі тэсціравання сервернай інфраструктуры для праекта «Стварэнне тэхналагічнай платформы (умоў) для пераходу на адзіны Банкаўскі ідэнтыфікацыйны код».

Дакумент прадугледжвае сумесную распрацоўку і ўкараненне IT сэрвісаў і паслуг. У рамках Мемарандума бакі разглядаюць магчымасць садзейнічання супрацоўніцтву і інвестыцыям, сумесным інавацыям і абмену ведамі.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!