Кансьерж-сэрвіс для трымальнікаў картак Mastercard World Black Edition - Konsierge Lite

Праграма «Mastercard Konsierge»  –  гэта зручны спосаб для трымальнікаў картак Mastercard World Black Edition (Клуб «Персона») хутка атрымліваць неабходную і дакладную інфармацыю аб транспарце, гасцініцах, рэстаранах, пракаце аўтамабіляў і месцах адпачынку 24 гадзіны ў суткі, 365 дзён у годзе".

Як скарыстацца сэрвісам Mastercard Konsierge

  • з дапамогай чат-бота, даступнага ў 4-х мэсэнджарах: Viber, WhatsApp, Telegram, Facebook Messenger;
  • маркетплэйсы ў платформе: (Білеты, Атэлі, Рэстараны, Афіша);
  • вэбсайт кансьерж-праграмы з агляднай інфармацыяй і спасылкамі на мэсэнджары https://konsierge.com/lite.html
  • электронная пошта - info@konsierge.com ;
  • гарадскі тэлефон – +375 25 955 37 61. 

Пералік прадастаўляемых паслуг у рамках сэрвісу Mastercard Konsierge

Уся даведачная інфармацыя прадастаўляецца бясплатна. Аплачваецца непасрэдна карыстанне самой паслугай (напрыклад, пражыванне ў атэлі, пракат аўтамабіля, білет на мерапрыемства і да т.п.).

Інфармацыйныя паслугі:

  • Расклад самалётаў і цягнікоў.
  • Інфармацыя пра бальніцы і дамы састарэлых, СПА-цэнтры.
  • Камерцыйная інфармацыя.
  • Кантактная інфармацыя любой установы.
  • Даведачная інфармацыя па любой тэматыцы.
  • Інфармацыя пра Банк трымальніка карты.
  • Пошук лякарстваў.
  • Апошнія навіны.
  • Іншыя інфармацыйныя запыты.

Кансультант па віне/алкаголю:

  • Кансультацыі прафесійных самелье.
  • Іншыя кансультацыі па віне і алкаголю.

Падарожжы:

  • Браніраванне, купля і дастаўка авія- і чыгуначных білетаў.
  • Браніраванне атэляў па ўсім свеце.
  • Браніраванне тураў па ўсім свеце.

Браніраванне, заказ і купля:

  • Білеты ў кіно, начныя клубы, на канцэрты, у тэатры, на спартыўныя мерапрыемствы.
  • Браніраванне білетаў/удзелу, рэгістрацыя на любое мерапрыемства (уключаючы канцэрты, трэнінгі, паказы мод, скачкі, спартыўныя спаборніцтвы) у Беларусі.
  • Браніраванне сталоў у рэстаранах па ўсім свеце.
  • Заказ і дастаўка кветак.

Паслугі па пераключэнні тэлефона:

  • Злучэнне з кантакт-цэнтрам банка.
  • Злучэнне з каналамі абслугоўвання Mastercard (пры наяўнасці).
  • Злучэнне з лініямі іншых пастаўшчыкоў паслуг на тэрыторыі Беларусі.

Інфармацыя аб бонусах для трымальнікаў карт Mastercard:

  • Інфармацыя аб часовых бонусах для трымальнікаў карт Mastercard.
  • Інфармацыя аб пастаянных бонусах для трымальнікаў карт Mastercard.
  • Уключаючы зніжкі, прэміяльныя клубы, спецыяльныя прапановы.
  • Агульная інфармацыя аб праграме ўзнагароджанняў Mastercard.
  • Любая іншая інфармацыя аб перавагах трымальнікаў карт Mastercard.

Іншая спадарожная інфармацыя аб плацежных картах:

  • Кантактныя даныя банка
  • Кантакт-цэнтры/гарачыя лініі банка, магчыма адпраўка па СМС.
  • Вызначэнне месцазнаходжання банкаматаў, магчыма адпраўка інфармацыі аб месцазнаходжаннi бліжэйшага банкамата па СМС.
  • Інфармацыйная падтрымка Уладальніка карты ў выпадку махлярскай аперацыі
  • Агульная інфармацыя па пытаннях з плацежнымі картамі.
  • Аказанне дапамогі ў надзвычайных сітуацыях: кароткая інструкцыя па аказанні паслуг у надзвычайных сітуацыях і пераключэнне на адпаведны нумар Mastercard.
  • Агульная інфармацыя аб бескантактавых картах Mastercard і месцах іх прыёму (пры наяўнасці).

Магчымасці "Mastercard Konsierge" пастаянна пашыраюцца і падстройваюцца пад вашы перавагі.

Падрабязная інфармацыя - на сайце  https://konsierge.com/lite.html .