Клуб «Персона»

Членам Клуба «Персона» Вы можаце стаць, аформіўшы прэміяльную картку Visa Platinum або Mastercard World Black Edition.


Выключна для членаў Клуба «Персона» прадастаўляецца эксклюзіўная магчымасць карыстацца паслугай персанальнага банкаўскага абслугоўвання ў ААТ "ААБ Беларусбанк".

Персанальнае банкаўскае абслугоўванне членаў Клуба "Персона" ўключае ў сябе наступныя паслугі:

  • прадастаўленне персанальнага мэнэджара;
  • абслугоўванне ў VIP-зонах банка;
  • арганізацыя абслугоўвання ў зручны час у рамках устаноўленага рэжыму працы падраздзялення банка з кліентамі;
  • арганізацыя прыярытэтнага абслугоўвання ў падраздзяленнях банка, у якіх ёсць такая магчымасць;
  • падрыхтоўка дакументаў, неабходных для здзяйснення аперацый;
  • суправаджэнне пры правядзенні аперацый;
  • падбор неабходных банкаўскіх прадуктаў і паслуг зыходзячы з індывідуальных запытаў і патрэбаў;
  • забеспячэнне інфармацыйнымі матэрыяламі аб прадуктах і паслугах банка;
  • інфармаванне (па тэлефоне і/або электроннай пошце, і/ці іншых каналах сувязі) аб актуальным стане рахункаў; аб набліжэнні тэрмінаў вяртання ўкладаў (дэпазітаў) па адпаведных дагаворах банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), тэрміну заканчэння дзеяння банкаўскіх плацежных картак, даверанасцяў, засведчаных банкам, тэрмінаў выканання крэдытных абавязацельстваў; аб дастатковасці сродкаў на рахунку для выканання даручэнняў кліента, неабходнасці своечасовага пераафармлення дакументаў і правядзення плацяжоў.