Навіны банка і прэс-рэлізы
22.03.2018

Паміж «Беларусбанкам» і UnionPay International заключана Пагадненне аб арганізацыі абслугоўвання плацежных карт UnionPay на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

ААТ «ААБ Беларусбанк» і China UnionPay у асобе сваёй даччынай кампаніі UnionPay International 22 сакавіка 2018 года ў галаўным офісе China UnionPay  у горадзе Шанхаі (КНР) заключылі партнёрскае пагадненне аб арганізацыі ў бягучым годзе абслугоўвання плацежных карт UnionPay ў гандлёвых і сэрвісных прадпрыемствах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Ад імя ААТ «ААБ Беларусбанк» дакумент падпісаны намеснікам Старшыні Праўлення банка Святланай Генадзьеўна Кажэкінай, з кітайскага боку - галоўным выканаўчым дырэктарам - Прэзідэнтам UnionPay International Цай Цзяньбо.

visit-china

visit-china-2

Святлана Генадзьеўна Кажэкіна адзначыла, што гэта важны этап у развіцці супрацоўніцтва паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і China UnionPay, які пацвярджае высокі ўзровень узаемнага даверу і прызнанне кітайскім бокам вядучага і старэйшага камерцыйнага банка Рэспублікі Беларусь у якасці асноўнага партнёра на беларускім рынку.

visit-china-3

Дакумент у поўнай меры адпавядае духу дасягнутых дамоўленасцей паміж Беларуссю і Кітаем, уключаючы абвешчаны 2018-ы годам турызму ў двухбаковых адносінах. Рэалізацыя гэтага пагаднення выступіць адным з каталізатараў прытоку кітайскіх турыстаў у рэспубліку, якім ёсць што прапанаваць, і ў цэлым будзе спрыяць развіццю кантактаў дзвюх краін.

У цырымоніі падпісання прыняў удзел Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у горадзе Шанхаі Мацэль Валерый Міхайлавіч.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!