Навіны банка і прэс-рэлізы
15.03.2018

15 сакавіка 2018 г. — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Паважаныя кліенты, партнёры, калегі! Дарагія сябры!

15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень Канстытуцыі, самае галоўнае дзяржаўнае свята. Асноўны Закон дзяржавы - гэта найвялікшае дасягненне дэмакратыі, векавая мара народа аб гарантыях правоў і свабод.

Канстытуцыя забяспечвае палітычную стабільнасць і служыць залогам годнага жыцця і развіцця грамадства.

Адзначаючы дзень, мы аддаём належнае той сістэме каштоўнасцей, якія даюцца ўсім і кожнаму: сумленна працаваць, годна жыць, гадаваць дзяцей і з упэўненасцю глядзець у заўтрашні дзень.

Жадаем вам моцнага здароўя, удачы, дабрабыту, поспехаў у працы ў імя стварэння моцнай і квітнеючай Беларусі!

Шчасця вашым родным і блізкім. Міру і дабра нашай цудоўнай краіне.

 

Наглядальны савет,

Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк».

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!