Дакумент-падстава

Дакумент-падстава  павінен утрымліваць наступныя абавязковыя рэквізіты: 

  • найменне і адрас (краіна, горад) банка-атрымальніка (па магчымасці яго СВІФТ-код) - для пераводаў у СКВ;
  • найменне і адрас (краіна, горад) банка-атрымальніка, яго БІК (банкаўскі ідэнтыфікацыйны код) і карэспандэнцкі рахунак - для пераводаў у расійскіх рублях;
  • найменне і адрас (краіна, горад) банка-атрымальніка, яго МФА (код для міжфіліяльных абаротаў) - для пераводаў у грыўнах;
  • нумар карэспандэнцкага рахунку банка-атрымальніка, адкрыты ва ўпаўнаважаным банку, БІК упаўнаважанага банка, у якім адкрыты карэспандэнцкі рахунак банка-атрымальніка, - для пераводаў у беларускіх рублях;
  • нумар рахунку і найменне бенефіцыяра, яго адрас (краіна, горад) - для пераводаў ва ўсіх валютах;
  • сума (кошт), якая падлягае да аплаты (за выключэннем валютных аперацый, звязаных з ажыццяўленнем дабрачыннасці і ахвяраванняў);
  • прызначэнне плацяжу.

Дакумент падстава прадастаўляецца ў банк на папяровым носьбіце ў арыгінале або ў выглядзе копій, засведчаных подпісам фізічнай асобы.