Апісанне палітыкі па выключэнні канфлікта інтарэсаў і ўмоў яго ўзнікнення

З мэтай выключэння ў банку канфлікта інтарэсаў і ўмоў яго ўзнікнення Наглядальным саветам ААТ "ААБ Беларусбанк" зацверджана Палітыка ў галіне канфлікта інтарэсаў (далей - Палітыка). Гэты дакумент распрацаваны ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі і лакальнымі прававымі актамі банка.

Пад канфліктам інтарэсаў разумеецца супярэчнасць паміж маёмаснымі, іншымі інтарэсамі банка і яго акцыянераў, органаў кіравання і іх членаў, структурных падраздзяленняў, работнікаў, кліентаў, арганізацый банкаўскага холдынгу, якая можа пацягнуць за сабой неспрыяльныя наступствы для банка, банкаўскага холдынгу і (або) яго кліентаў.

Палітыка змяшчае сферы і ўмовы ўзнікнення канфлікта інтарэсаў, а таксама падыходы па кіраванні канфліктам інтарэсаў на ўзроўні Наглядальнага савета, Праўлення і ў цэлым па банку, банкаўскім холдынгу.

Меры па выключэнні (мінімізацыі) канфлікта інтарэсаў і ўмоў яго ўзнікнення ўключаюць:

  • зацвярджэнне і падтрымку арганізацыйнай структуры банка, якая выразна размяжоўвае сферы адказнасці, паўнамоцтваў і справаздачнасці;
  • размеркаванне паўнамоцтваў па кіраванні банкам, устаноўленае лакальнымі прававымі актамі, распараджальнымі дакументамі банка аб размеркаванні службовых абавязкаў;
  • размеркаванне функцый у працэсе кіравання і прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў па банкаўскай дзейнасці;
  • размеркаванне службовых абавязкаў работнікаў такім чынам, каб выключыць канфлікт інтарэсаў і ўмовы яго ўзнікнення, магчымасць парушэння заканадаўства і ажыццяўлення супрацьпраўных дзеянняў пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый і іншых здзелак;
  • укараненне практыкі прыняцця калегіяльных рашэнняў па ўсіх найбольш адказных і маштабных пытаннях з выкарыстаннем усёй  маючайся ў банку інфармацыі, у т.л. даных прудэнцыяльнай, статыстычнай і кіраўніцкай справаздачнасці;
  • строгае выкананне органамі кіравання, службовымі асобамі і работнікамі банка працэдур ажыццяўлення банкаўскіх аперацый і здзелак, устаноўленых заканадаўствам, Уставам Банка, лакальнымі прававымі актамі банка, службовымі інструкцыямі;
  • прадстаўленне даверанасцей на ажыццяўленне асобных відаў аперацый (здзелак) вызначанаму кругу работнікаў банка;
  • абмежаванне доступу работніка да канкрэтнай інфармацыі, якая можа закранаць асабістыя інтарэсы работніка;
  • перагляд і змяненне функцыянальных абавязкаў работніка, перавод работніка з яго згоды на пасаду, якая прадугледжвае выкананне функцыянальных абавязкаў, не звязаных з канфліктам інтарэсаў;
  • добраахвотная адмова работніка банка або яе адхіленне (пастаяннае або часовае) ад удзелу ў абмеркаванні і працэсе прыняцця рашэнняў па пытаннях, якія знаходзяцца або могуць аказацца пад уплывам канфлікта інтарэсаў.