Медыцынская і юрыдычная падтрымка

Сэрвіс «Медыцынская і юрыдычная падтрымка» даступны трымальнікам пластыкавых картак Visa Platinum ААТ «ААБ Беларусбанк» у час падарожжа за межы Рэспублікі Беларусь тэрмінам да 90 дзён*. Медыцынская і юрыдычная падтрымка  прадастаўляецца кампаніяй Visa і ўключае ў сябе наступныя паслугі:

  • Медыцынская кансультацыя па тэлефоне
  • Інфармацыя аб медыцынскіх установах
  • Назіранне за станам пацыента ў час і пасля гаспіталізацыі
  • Дастаўка неабходных лекаў ці абсталявання **
  • Прадастаўленне доктара **
  • Гарантыя аплаты дэпазіту пры гаспіталізацыі (да $2500) **
  • Арганізацыя тэрміновай медыцынскай эвакуацыі **
  • Арганізацыя тэрміновага вяртання на радзіму для далейшага  лячэння **
  • Меры па транспарціроўцы ў выпадку смерці**
  • Арганізацыя прыбыцця суправаджальных асоб**
  • Арганізацыя вяртання дзяцей **
  • Інфармацыя аб вакцынацыі і візавым рэжыме
  • Накіраванне да юрыста (аплата іх паслугі кліентам - самастойна)
  • Накіраванне да перакладчыка (аплата іх паслугі кліентам - самастойна)

* Медыцынская і юрыдычная падтрымка даступна толькі за межамі краіны пастаяннага пражывання трымальніка карткі, а таксама пры ўмове, што мінімум 50% кошту білета было аплачана па картцы Visa Platinum.

** Гэту паслугу аплачвае сам трымальнік карткі.

Для атрымання медыцынскай і юрыдычнай падтрымкі трымальніку пластыкавай карткі Visa Platinum  ААТ «ААБ Беларусбанк» неабходна патэлефанаваць на міжнародны нумар ў Кіеве: +380 44 499-39-75