Навіны банка і прэс-рэлізы
20.10.2017

Аб абмежаванні аперацый па міжнародных банкаўскіх плацежных картках фізічных і юрыдычных асоб

Паважаныя кліенты!

ААТ «ААБ Беларусбанк» да 01.01.2022 падоўжаны абмежаванні на здзяйсненне аперацый па зняцці наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем міжнародных плацежных картак банка (у тым ліку крэдытных) у банкаматах, у выпадку счытвання даных з магнітнай паласы карткі, у наступных краінах: 

Тып карткі

Краіна

MasterCard, Visa

Інданезія

Maestro

Інданезія, Аўстралія і Новая Зеландыя

На аперацыі, якія ажыццяўляюцца са счытваннем даных з мікрапрацэсара (чыпа) карткі, абмежаванні не распаўсюджваюцца.

Абмежаванні не распаўсюджваюцца на безнаяўныя аперацыі з выкарыстаннем картак у арганізацыях гандлю і сэрвісу. Выключэнне складаюць аперацыі аплаты на АЗС на тэрыторыі ЗША, дзе ўсталяваны да 01.10.2010 ліміт не больш за 100 долараў ЗША ў эквіваленце на працягу 24 гадзін.

Пры неабходнасці забарона на здзяйсненне аперацый зняцця наяўных грашовых сродкаў у банкаматах можа быць знята на перыяд знаходжання трымальніка карткі ў гэтых краінах. Пры гэтым зняцце наяўных будзе магчыма на суму не больш за 150 долараў ЗША ў эквіваленце на працягу 24 гадзін. Для гэтага неабходна загадзя звярнуцца з пісьмовай заявай ва ўстанову банка, у якой адкрыты рахунак і была выдадзена картка.

 

Увазе трымальнікаў картак, якія выязджаюць у Крым!

Міжнароднымі плацежнымі сістэмамі Visa і MasterCard часова прыпынена абслугоўванне картак названых сістэм на тэрыторыі Крыма.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!