Навіны банка і прэс-рэлізы
17.10.2017

Трактар ад Беларусбанка - сталіцы «Дажынак» Магілёўскай вобласці (прэс-рэліз)

 

Старшыня Праўлення Віктар Ананіч прыняў удзел у «Дажынках» Магілёўшчыны, якія прайшлі 7 кастрычніка ў Клічаве.

«У Беларусі праца вяскоўца, перадавога «аграрыя» мае важнае значэнне і выклікае ў нас асаблівыя пачуцці: падзякі, удзячнасці і павагі да гэтых людзей», - адзначыў Віктар Ананіч, звяртаючыся да ўдзельнікаў і гасцей восеньскага свята.

- Згодна традыцыі «Беларусбанк» - заўсёды побач!», мы побач і з вёскай. І калі пачынаем вырашаць важныя пытанні і задачы, заўсёды даводзім іх да лагічнага завяршэння. Дзякуючы такім значным святам, як Дажынкі, абнаўляюцца нашы малыя гарады, і сёння мы бачым, наколькі больш прыгожым стаў Клічаў. Каб і ў далейшым падтрымліваць парадак і чысціню горада, мы дорым вам сертыфікат на набыццё трактара МТЗ «Беларусь-320».

 dojinki

Дажынкі - традыцыйнае свята завяршэння збору ўраджаю. З 1996 года ў рамках дзяржаўнай праграмы па адраджэнні вёскі гэта мерапрыемства, як рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі дзяржаўнага ўзроўню, праводзілася ў Беларусі кожны год, а з 2014 года фармат свята зменены на лакальны - фестываль арганізуецца ў адным з раённых цэнтраў Беларусі кожнай вобласцю самастойна. У Магілёўскай вобласці «сталіцай» дажынак стаў Клічаў.

«Беларусбанк» прыняў удзел у святочных мерапрыемствах па ўсіх абласцях, арганізаваўшы акцыі па фінансавай граматнасці для кліентаў.            

 dojinki2

На здымку: Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч і начальнік філіяла № 700 - Магілёўскага абласнога ўпраўлення Алег Казарэдаў.

Крэдытная падтрымка аграпрамысловага сектара - адзін з напрамкаў дзейнасці «Беларусбанка». За апошняе дзесяцігоддзе пры ўдзеле крэдытнай падтрымкі банка рэалізоўваліся дзяржаўныя праграмы і мерапрыемствы па аснашчэнні сучаснай тэхнікай і абсталяваннем арганізацый аграпрамысловага комплексу, будаўніцтву, рамонту, мадэрнізацыі вытворчых аб'ектаў гэтых арганізацый.

У ліку кліентаў банка - заводы па вытворчасці сельгастэхнікі, перапрацоўцы прадукцыі жывёлагадоўлі і раслінаводства. Кожны год банкам фінансуюцца мерапрыемствы па падрыхтоўцы сельскагаспадарчых арганізацый да палявых работ, стварэнні моцнай кармавой базы і ўборцы ўраджаю.    

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!