Навіны банка і прэс-рэлізы
17.10.2017

Беларусбанк у чарговы раз палепшыў умовы прадастаўлення крэдытаў на жыллё. (прэс-рэліз)

З 18.10.2017 па зноў выдаваемых крэдытах на фінансаванне нерухомасці максімальны памер крэдыту павялічваецца з 75% да 90% кошту будаўніцтва (рэканструкцыі, набыцця) жылога памяшкання (за выключэннем крэдытаў, прадастаўленых на ўмовах сістэмы будаўнічых зберажэнняў).

Цяпер ёсць магчымасць атрымаць крэдыт у большым памеры, паколькі плацёж па крэдыце можа складаць да 70% ад сярэднямесячнага чыстага даходу.

Акрамя таго, падоўжаны тэрмін пачатку пагашэння асноўнага доўгу па крэдыце - пачатак пагашэння крэдытаў ажыццяўляецца праз 18 месяцаў з даты заключэння крэдытнага дагавору (пры набыцці нерухомасці), праз 18 месяцаў з даты ўводу дома ў эксплуатацыю (пры будаўніцтве жылога памяшкання). Такім чынам, змяненне ўмоў пагашэння крэдытаў дае магчымасць зэканоміць і рацыянальна размеркаваць сямейны бюджэт.

Пры гэтым, датэрміновае пагашэнне крэдыту ажыццяўляецца ў любы час без спагнання штрафных санкцый.

Для крэдытаатрымальнікаў, якія афармляюць крэдыт на фінансаванне нерухомасці ў памеры звыш 50 тысяч рублёў, у забеспячэнне вяртання крэдыту прымаецца паручыцельства фізічных асоб і заклад жылога памяшкання, якое будуецца (рэканструюецца, набываецца).

Звяртаем увагу, што змяненні ў частцы падаўжэння тэрміну пачатку пагашэння асноўнага доўгу па крэдыце распаўсюджваюцца і на ўмовы крэдытаў па адрасным субсідзіраванні жылля ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 240.

Скарыстайцеся новымі ўмовамі афармлення крэдытаў для вырашэння самых важных задач!

 

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўстановах банка або патэлефанаваўшы па нумары 147 (адзіны даведачны нумар дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь).

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!