Навіны банка і прэс-рэлізы
16.10.2017

Больш за 12 тысяч арганізацый уключыліся ў партнёрскую праграму па карце «Магніт» «Беларусбанка» (прэс-рэліз)

«Беларусбанк» больш чым паўгода таму прэзентаваў новы банкаўскі прадукт - карту растэрміноўкі «Магніт». Сёння колькасць партнёраў банка складае больш за 12 000 арганізацый, якія прадстаўлены не толькі ў сталіцы, але і ў іншых рэгіёнах нашай краіны. Колькасць трымальнікаў картак «Магніт» больш 48 000.

Прычына інтэнсіўнага росту папулярнасці заключаецца ва ўніверсальнасці прадукту, так як карта растэрміноўкі «Магніт» для сваіх трымальнікаў - гэта і растэрміноўка да 12 месяцаў, і (або) вяртанне сродкаў да 12% пры здзяйсненні пакупак у арганізацыях-партнёрах банка.

magnit

image002 - Беларусбанк плануе і далей спалучаць выгадныя ўмовы і прапановы як для ўладальнікаў прадукту, так і для нашых партнёраў, пашыраючы партнёрскую сетку. - адзначыла намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Святлана Кажэкіна.

sss
Афармленне дагавору аб супрацоўніцтве ў юрыдычнай асобы не выкліча цяжкасцей. Першапачаткова, дастаткова пакінуць заяўку на сайце банка або на лендынгавай старонцы карты растэрміноўкі "Магніт",  пасля чаго з ёй звяжацца спецыяліст банка для кансультацыі далейшых дзеянняў па заключэнні дагаворных адносін.

statbel 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!