Навіны банка і прэс-рэлізы
16.10.2017

ААТ «ААБ Беларусбанк» прыступіў да прыёму заявак на куплю аблігацый ЗАТ «Авангард Лізінг» 19-га выпуску

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 16 кастрычніка 2017 года пачаў прыём даручэнняў ад фізічных і юрыдычных асоб на куплю аблігацый ЗАТ «Авангард Лізінг» 19-га выпуску.

ЗАТ «Авангард Лізінг» - лізінгавая кампанія, якая фінансуе набыццё асноўных сродкаў шырокага спектра для малога і сярэдняга бізнесу і спажывецкіх тавараў з працяглым тэрмінам выкарыстання ў лізінг для фізічных асоб (афіцыйны сайт www.avangard.by). 

Аб'ём эмісіі аблігацый складае 1,75 млн. беларускіх рублёў, тэрмін абарачэння - 15 гадоў (з афертай на датэрміновы выкуп 1 раз у год). Працэнтная стаўка па аблігацыях зменная і роўная стаўцы рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь + 2,5 працэнтных пункта (па стане на 16.10.2017 стаўка даходу па аблігацыях роўная 14% гадавых).

Аблігацыі забяспечаны закладам нерухомай маёмасці.

ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе брокерскае абслугоўванне кліентаў па набыцці аблігацый ЗАТ «Авангард Лізінг» без камісій. З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажу можна азнаёміцца тут.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!