
Паважаныя кліенты!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!
Гэты год быў энергічным па рытме і напоўненым важнымі падзеямі. Мы ўдзячны кожнаму з вас, што мінулыя 365 дзён зноў і зноў выбіралі Беларусбанк у якасці надзейнага фінансавага партнёра, які цэніць любую магчымасць быць карысным у дасягненні вашых мэт — ад амбіцыёзных крокаў па развіцці бізнесу да рэалізацыі асабістых прыемных планаў. Мы ганарымся, што сталі часткай вашых гісторый поспеху, якія матывуюць вялікую каманду банка быць лепшымі і ствараць больш дасканалыя, актуальныя і надзейныя прадукты і рашэнні. Дзякуй, што вось ужо 103 гады менавіта вы натхняе нас!
Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, упэўненага росту, дастатку, дабрабыту, росквіту, гармоніі, міру і дабра. Хай 2026-ы радуе новымі перспектывамі, натхняючы на смелыя дзеянні ў імя вялікіх дасягненняў. Не бойцеся загадваць свае запаветныя фінансавыя жаданні апоўначы – мы зробім усё, што ад нас залежыць, каб дапамагчы ім здзейсніцца!
З цеплынёй, каманда Беларусбанка