Паважаныя кліенты!
Віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
У гэта свята, якое сімвалізуе мужнасць і вернасць, мы аддаём даніну павагі і бязмернай удзячнасці тым, хто мае дачыненне да ўмацавання дабрабыту і суверэнітэту роднай зямлі — і ратнай службай, і плённай мірнай працай.
Прафесіяналізм, адказнасць за словы і справы, добрасумленнасць, надзейнасць, актыўная грамадзянская пазіцыя, выхаванне падрастаючага пакалення ў духу павагі да гісторыі, культуры і гераічнага мінулага краіны — гэтыя якасці адрозніваюць сапраўдных патрыётаў і абаронцаў Беларусі, якія робяць усё магчымае для росквіту і мірнай будучыні дзяржавы. Дзякуй усім, хто штодзённа самааддана выконвае гэту няпростую і высакародную місію, накіроўвае энергію і ініцыятыву на стварэнне і ўмацаванне патэнцыялу Радзімы, аберагае яе сваімі добрымі імкненнямі і годнымі ўчынкамі.
Жадаем моцнага здароўя і поспехаў у любых пачынаннях. Няхай блізкія заўсёды будуць надзейным тылам, крыніцай сіл і натхнення, а ў доме пануюць мір, узаемаразуменне, дабрабыт і любоў!
Ваш Беларусбанк