Крэдыты для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў

Умовы прадастаўлення

З 01.02.2018 банкам  ажыццяўляецца выдача крэдытаў грамадзянам, якія ажыццяўляюць  будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў, жылых памяшканняў у жылых дамах, уключаных у спіс шматкватэрных і індывідуальных жылых дамоў, будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2018 годзе ажыццяўляецца за кошт вышэйназваных крэдытаў.

Крэдыты на льготных умовах прадастаўляюцца дзеяздольным грамадзянам Рэспублікі Беларусь, не дасягнуўшым пенсіённага ўзросту, пастаянна пражываючым і маючым пастаянную крыніцу даходаў у Рэспубліцы Беларусь, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і не заключылі крэдытны дагавор на атрыманне льготнага крэдыту ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.01.2012 №13 «Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў» на жылое памяшканне, якое будуецца.

Тэрмін

Працэнтная стаўка*

Тэрмінам да 20 гадоў у безнаяўнай форме ў беларускіх рублях шляхам адкрыцця крэдытнай лініі

стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь + 3 п.п.,  паменшаная на 50 % стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Памер**

 

Максімальны памер крэдыту на льготных умовах вызначаецца зыходзячы з плацежаздольнасці Крэдытаатрымальніка 

Максімальны памер крэдыту не павінен перавышаць:

75 % кошту будаўніцтва жылога памяшкання;

95 % кошту будаўніцтва жылога памяшкання для шматдзетных сем'яў, якія маюць 3-х і больш непаўналетніх дзяцей на дату заключэння крэдытнага дагавору.

 

Парадак пагашэння

Пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыце - роўнымі долямі

Пагашэнне працэнтаў па крэдыце - ад астатку запазычанасці за фактычны час карыстання крэдытам

*Працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам з'яўляецца зменнай і змяняецца з дня змянення стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. 

**Памер крэдыту на льготных умовах устанаўліваецца на дату заключэння крэдытнага дагавору і павелічэнне памеру крэдытнай лініі не ажыццяўляецца.


Неабходныя дакументы

  1. Копія дакумента, які сведчыць асобу Крэдытаатрымальніка (паручыцеля), з прад’яўленнем арыгінала.
  2. Згода Крэдытаатрымальніка (паручыцеля(ў)) на прадастаўленне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь звестак з інфармацыйных рэсурсаў.
  3. Згода Крэдытаатрымальніка (паручыцеля(ў)) на прадастаўленне крэдытнай справаздачы.
  4. Дакументы, якія пацвярджаюць даходы Крэдытаатрымальніка і яго паручыцеляў, выпіскі з рахункаў і іншыя дакументы, якія пацвярджаюць атрыманне даходу.
  5. Даведка аб знаходжанні на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па форме, зацверджанай пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублкі Беларусь ад 27.12.2010 № 28 "Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 кастрычніка 2010 г. № 552". 

У выпадку будаўніцтва кватэры ў шматкватэрным жылым доме ў складзе арганізацыі забудоўшчыкаў:

  • Дагавор будаўніцтва жылога памяшкання ў складзе арганізацыі забудоўшчыкаў, заключаны на імя Крэдытаатрымальніка.
  • Даведка органа кіравання арганізацыі забудоўшчыкаў аб уключэнні Крэдытаатрымальніка ў члены арганізацыі забудоўшчыкаў, аб прыкладным сметным кошце кватэры, яе тэхнічнай характарыстыцы, памеры ўнесеных сродкаў, памеры чарговага ўзносу, тэрміне заканчэння будаўніцтва, з пазначэннем рэквізітаў і рахунку арганізацыі забудоўшчыкаў, даце выдачы і рэгістрацыйным нумары дазволу на будаўніцтва жылога дома, даце і рэгістрацыйным нумары заключанага дагавору падраду. 

У выпадку будаўніцтва кватэры ў шматкватэрным жылым доме па дагаворы стварэння аб’екта долевага будаўніцтва:

  • Дагавор стварэння аб’екта долевага будаўніцтва, заключаны на імя Крэдытаатрымальніка і зарэгістраваны ў вызначаным парадку мясцовымі выканаўчымі і распараджальнымі органамі.
  • Даведка ўдзельніка будаўніцтва жылога памяшкання.  

У выпадку будаўніцтва аднакватэрных (блакіраваных) жылых дамоў (кватэр у блакіраваным жылым доме):

  • Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі зямельнага ўчастка або іншы дакумент, які сведчыць права Крэдытаатрымальніка на зямельны ўчастак.
  • Даведка тэрытарыяльных органаў кіравання архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці мясцовых выканаўчых і распараджальных органаў або арганізацый, якім мясцовымі выканаўчымі і распапарджальнымі органамі прадастаўлены адпаведныя паўнамоцтвы, з указаннем кошту будаўніцтва, астатачнага кошту будаўніцтва ў базісных цэнах і бягучых цэнах, кошту будаўніцтва 1 квадратнага метра, агульнай плошчы будуемага жылога памяшкання, працэнта будаўнічай гатоўнасці аб’екта і іншых паказчыкаў аб’екта, які будуецца, выдадзеная на імя Крэдытаатрымальніка.
  • Дагавор будаўнічага падраду, заключаны Крэдытаатрымальнікам з юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам. Прадстаўляецца ў выпадку будаўніцтва аднакватэрных (блакіраваных) жылых дамоў (кватэр у блакіраваным жылым доме) падрадным спосабам.

Для атрымання шматдзетнай сям’ёй крэдыту на льготных умовах у памеры да 95 % кошту будаўніцтва жылога памяшкання:

  • Копія пасведчання шматдзетнай сям’і з прад’яўленнем арыгінала. 

Індывідуальныя прадпрымальнікі дадаткова прадастаўляюць наступныя дакументы *:

  • копіі пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, ліцэнзіі (пры наяўнасці), з прад'яўленнем арыгіналаў;
  • звесткі аб даходах індывідуальнага прадпрымальніка;
  • даведка банка, у якім абслугоўваецца, аб руху грашовых сродкаў па бягучым рахунку за апошнія тры месяцы, аб наяўнасці картатэкі да бягучага рахунку (даведка не прадстаўляецца ў выпадку, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку; пры наяўнасці рахунку ва ўстанове Банка, па даручэнні Заяўніка можа быць запытана выпіска з бягучага рахунку за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту па крэдыт);
  • выпіска з даных улiку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пенi (выпіска даецца індывідуальным прадпрымальнікам, якія з'яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку).

*Для вызначэння крэдытаздольнасці індывідуальнага прадпрымальніка, затрат на вядзенне бізнесу і іншых паказчыкаў банк можа запытаць прадастаўлення падатковай дэкларацыі (разліку) за апошні справаздачны перыяд, уліковых форм вядзення ўліку даходаў, расходаў і гаспадарчых аперацый, плацежных i iншых дакументаў.