Крэдыт «Удалае абнаўленне» да 10 гадоў

Крэдыт прадастаўляецца

– на рэфінансаванне (пагашэнне) асноўнага долгу па атрыманым(ых) у банках Рэспублікі Беларусь крэдыце(ах) на фінансаванне нерухомасці ў беларускіх рублях і замежнай валюце.

ПЕРАВАГІ КРЭДЫТУ

– максімальны памер крэдыту вызначаецца без уліку плацяжоў па крэдыце, які рэфінансуецца;

– афармленне крэдыту (незалежна ад сумы) грамадзянам, якія атрымліваюць заработную плату (пенсію) ва ўстановах банка магчыма без прадастаўлення даведкі аб даходах;

– мноства зручных спосабаў пагашэння крэдыту (у тым ліку ў інфакіёсках банка, праз сістэмы Інтэрнэт і М-банкінг, Аўтааплата).

УМОВЫ

Памер крэдыту: 

– пры прадастаўленні дакумента, які пацвярджае даход, а таксама без прадастаўлення дакумента, што пацвярджае даход у выпадку наяўнасці рахунку ва ўстановах банка, на які ажыццяўляецца залічэнне заработнай платы (пенсіі) - у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка1;

1 Крэдыт прадастаўляецца ў суме не больш за памер астатку запазычанасці па асноўным доўгу па крэдыце(ах), які(я) рэфінансуецца(юцца).

Спосаб прадастаўлення

Забеспячэнне

Тэрмін

Працэнтная стаўка, гадавых

безнаяўным пералічэннем пры прадастаўленні крэдыту на пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыце(ах), што рэфінансуецца(юцца) іншага(ых) банка(аў) на фінансаванне нерухомасці

паручыцельства, заклад і іншыя спосабы, прадугледжаныя заканадаўствам РБ, акрамя няўстойкі і

страхавання рызыкі невяртання крэдыту

да 10 гадоў

стаўка рэфінансавання НБ РБ1 + 4 п.п.

1 Працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам з’яўляецца зменнай і змяняецца з дня змянення стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Пры прадастаўленні крэдыту на фінансаванне нерухомасці фізічным асобам, якія атрымліваюць фінансавую дапамогу дзяржавы на пагашэнне раней атрыманых крэдытаў у адпаведнасці з заканадаўствам, магчыма правядзенне ацэнкі плацежаздольнасці з улікам памеру штомесячна аказваемай фінансавай дапамогі пры ўмове прадстаўлення заяўнікам дакумента, які пацвярджае яе аказанне з пазначэннем памеру штомесячна аказваемай фінансавай дапамогі.

У якасці крэдытаатрымальнікаў могуць выступаць дзеяздольныя фізічныя асобы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць і маюць пастаянную крыніцу даходаў у Рэспубліцы Беларусь.

Крэдыт прадастаўляецца пры адначасовым выкананні наступных умоў:

– крэдытны дагавор, дагавор бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі, які змяшчае ўмовы авердрафтнага крэдытавання (далей - дагавор авердрафтнага крэдытавання) па рэфінансуемым  крэдыце заключаны на імя заяўніка;

– па рэфінансуемым крэдыце, выдадзеным шляхам адкрыцця крэдытнай лініі, адсутнічае астатак нескарыстанай крэдытнай лініі, скончаны (спынены) тэрмін аднаўлення крэдытнай лініі па крэдытах з аднаўляльнай крэдытнай лініяй, скончаны (спынены) тэрмін прадастаўлення авердрафту па авердрафтных крэдытах;

– па рэфінансуемым крэдыце адсутнічае непагашаная пратэрмінаваная запазычанасць па асноўным доўгу і (або) працэнтах, прадугледжаных крэдытным дагаворам на дату прадстаўлення заяўнікам поўнага пакета дакументаў для выдачы крэдыту, а таксама дапускаецца наяўнасць не больш за два выпадкі парушэнняў дысцыпліны пагашэння штомесячных плацяжоў па асноўным доўгу і (або) працэнтах тэрмінам ад 8 да 30 (уключна) каляндарных дзён па кожным рэфінансуемым  крэдыце;

– на дату прадстаўлення поўнага пакета дакументаў па кожным рэфінансуемым  крэдыце заяўнікам здзейснена ўнясенне ў лік пагашэння крэдыту(аў) не менш за два плацяжы;

– да заканчэння тэрміну вяртання кожнага рэфінансуемага крэдыту засталося не менш за 90 каляндарных дзён (за выключэннем авердрафтных крэдытаў).


НЕАБХОДНЫЯ ДАКУМЕНТЫ

– копія пашпарта Крэдытаатрымальніка, з прад'яўленнем арыгінала;

– згода Крэдытаатрымальніка на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;

– згода Крэдытаатрымальніка на прадастаўленне Банку звестак аб ім Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і на праверку Банкам яго персанальных даных і іншай прадстаўленай інфармацыі;

– даведка  Крэдытаатрымальніка[1] аб памеры атрыманай заработнай платы за тры апошнія месяцы. Калі Заяўнік атрымлівае заработную плату ва ўстанове Банка, можа прадастаўляцца выпіска з рахунку за тры апошнія месяцы;

– даведка(і) з банка, які выдаў крэдыт(ы), што змяшчае(юць) наступную інфармацыю:

звесткі пра крэдытаатрымальніка (П.І.І., асабісты (ідэнтыфікацыйны) нумар) і інфармацыю аб крэдытным дагаворы (нумар, дата заключэння крэдытнага дагавору);

аб суме запазычанасці па асноўным доўгу;

аб адсутнасці (наяўнасці) астатку нескарыстанай крэдытнай лініі;

аб адсутнасці (наяўнасці) непагашанай пратэрмінаванай запазычанасці па асноўным доўгу і (або) працэнтах;

рэквізіты банка для пагашэння асноўнага доўгу па крэдыце;

аб унясенні ў лік пагашэння крэдыту(аў) не менш за два плацяжы.

Тэрмін дзеяння ўказаных даведак – 15 каляндарных дзён з дня іх выдачы (рэгістрацыі) (уключна).

[1] «Тэрмін дзеяння даведак - 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы. Датай выдачы лічыцца пазначаная на даведцы дата рэгістрацыі прадпрыемства (арганізацыі), што выдала такую даведку».

Індывідуальныя прадпрымальнікі дадаткова прадастаўляюць наступныя дакументы*:

– копіі пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, ліцэнзіі (пры наяўнасці), з прад'яўленнем арыгіналаў;

– звесткі аб даходах індывідуальнага прадпрымальніка;**

– даведка з банка, у якім абслугоўваецца, аб руху грашовых сродкаў па бягучым рахунку за апошнія тры месяцы, аб наяўнасці картатэкі да бягучага рахунку (даведка не прадастаўляецца ў выпадку, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку; пры наяўнасці рахунку ва ўстанове Банка, па даручэнні Заяўніка можа быць запытана выпіска з бягучага рахунку за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту па крэдыт;**

– калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку, альбо пры адсутнасці паступлення грашовых сродкаў на яго, павінна быць прадастаўлена падатковая дэкларацыя за апошні справаздачны перыяд;

– выпіска з даных улiку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пенi (выпіска прадастаўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, які з'яўляецца плацельшчыкам адзінага падатку).**

* Для вызначэння крэдытаздольнасці індывідуальнага прадпрымальніка, затрат на вядзенне бізнесу і іншых паказчыкаў банк можа запытаць прадастаўлення падатковай дэкларацыі (разліку) за апошні справаздачны перыяд, уліковых форм вядзення ўліку даходаў, расходаў і гаспадарчых аперацый, плацежных i iншых дакументаў.

Неабходныя дакументы для афармлення дагавору аб закладзе:

  1. Жылой нерухомай маёмасці (кватэры, індывідуальнага жылога дома)
  2. Нежылой нерухомай маёмасці
  3. Аўтатранспартнага сродку

З мэтай атрымання крэдыту Заяўнік можа звярнуцца:

- у аддзел (сектар, службу) іпатэчнага і льготнага крэдытавання ў населеным пункце па месцы рэгістрацыі, па месцы жыхарства[1];
- у аддзел іпатэчнага і льготнага крэдытавання іпатэчнага офіса г.Мінска (для грамадзян, зарэгістраваных у г. Мінску).

[1] пры рэгістрацыі ў населеных пунктах, у якіх адсутнічае служба іпатэчнага і льготнага крэдытавання - у службу суправаджэння рознічнага бізнесу.