Спажывецкі крэдыт

спажывецкі крэдыт

спажывецкі крэдыт без даведак

Да 5 гадоў
Тэрмін крэдыту

стаўка крэдыту

Магчымасць афармлення
без пацвярджэння даходу

крэдыт патрабаванні

22,5% — 23,5%
Стаўка

Заяўка на крэдыт Заказаць крэдыт па тэлефоне Заяўка на даручальніцтва

icon-businessПатрабаванні да заяўніка

  • фізічным асобам — грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць і маюць пастаянную крыніцу даходаў у Рэспубліцы Беларусь.

 

выгадны крэдытПеравагі крэдыту

  • Магчымасць афармлення крэдыту без прадастаўлення даведкі аб даходах у памеры, разлічаным зыходзячы з сярэднямесячнага чыстага даходу, які не перавышае 20 базавых велічынь (за выключэннем крэдыту з прыняццем у забеспячэнне страхавання рызыкі невяртання).
  • Магчымасць афармлення крэдыту фізічным асобам (за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў) у аддзяленні «Белпошты», акрамя крэдыту са страхаваннем рызыкі незвароту (пералік АПС, якія ажыццяўляюць афармленне крэдытаў, тут).
  • Афармленне крэдыту без паручыцеляў.
  • Магчымасць аплачваць тавары і паслугі ў інтэрнэце.
  • Зручныя спосабы пагашэння крэдыту (у інфакіёсках банка, праз сістэму "Інтэрнэт-банкінг" і паслугу "М-банкінг", Аўтааплата).
  • Зніжэнне працэнтнай стаўкі пры афармленні заяўкі праз каналы ДБА[1]

[1]Да каналаў ДБА адносяцца вэб-сайт банка, паслуга "М-банкінг", Кантакт-цэнтр, Інфакіёск.

умовы крэдытуУмовы
Памер крэдыту:

у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка*

* Фізічным асобам, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць - у памеры, які не перавышае 200 базавых велічын, у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка

Працэнтная стаўка:

- на працягу першых 2 месяцаў з дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавору, − стаўка рэфінансавання НБ РБ + абсалютнае значэнне[1];

- пачынаючы з 3-га месяца, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавору,−стаўка крэдыту авернайт НБ РБ[2], павялічаная на 13,25 п.п.; пры падачы заяўкі на крэдыт праз каналы ДБА[3] − павялічаная на 12,25 п.п.[2]
Тэрмін крэдыту: да 5 гадоў
Спосаб забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы:

няўстойка
па крэдыце ў памеры, які не перавышае 200 базавых велічынь

(з улікам астатку запазычанасці па раней атрыманых крэдытах пад няўстойку)

паручыцельства фізічных асоб
па крэдыце ў памеры звыш 200 базавых велічынь
Спосаб прадастаўлення:
  • з выкарыстаннем крэдытнай банкаўскай плацежнай карткі;
  • безнаяўным пералічэннем на рахункі трэціх асоб (юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў);
  • безнаяўным аднаразовым пералічэннем на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак крэдытаатрымальніка, доступ да якога забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі.
Парадак выплаты працэнтаў: за фактическое время пользования кредитом

[1] Абсалютнае значэнне – фіксаваная розніца паміж значэннем разліковай велічыні стандартнай рызыкі, устаноўленай НБ РБ для крэдытаў фізічным асобам, якая публікуецца на афіцыйным сайце НБ РБ, і стаўкай рэфінансавання НБ РБ, якія дзейнічаюць на дату заключэння крэдытнага дагавору. У крэдытным дагаворы пазначаецца памер працэнтнай стаўкі ў абсалютным значэнні на дату заключэння крэдытнага дагавору. Пры змяненні стаўкі рэфінансавання НБ РБ памер працэнтнай стаўкі па раней заключаных крэдытных дагаворах не змяняецца, калі іншае не прадугледжана крэдытным дагаворам.

[2] Стаўка крэдыту авернайт НБ РБ – значэнне стаўкі крэдыту авернайт, устаноўленай НБ РБ па пастаянна даступных аперацыях на фінансавым рынку, якая публікуецца на афіцыйным сайце НБ РБ. У крэдытным дагаворы пазначаецца памер працэнтнай стаўкі зыходзячы са значэння стаўкі крэдыту авернайт НБ РБ з улікам яе змянення.

[3Да каналаў ДБА адносяцца вэб-сайт банка, паслуга "М-банкінг", Кантакт-цэнтр, Інфакіёск

дакументы для крэдыту Неабходныя дакументы
  • дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (паручыцеля);
  • дакументы, якія пацвярджаюць даходы заяўніка (паручыцеля): даведкі (выпіска, пры ўмове залічэння даходаў на картку ва ўстановах банка);
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеляў на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка. Крэдытная справаздача з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка можа прадстаўляцца Заяўнікам у Банк самастойна. У дадзеным выпадку Заяўнік афармляе ў Нацыянальным банку заяву на атрыманне крэдытнай справаздачы;
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля(ў) на прадастаўленне Банку звестак аб ім Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і на праверку Банкам яго персанальных даных і іншай прадстаўленай інфармацыі;
  • па крэдытах на спажывецкія патрэбы для аплаты тавараў (работ, паслуг) шляхам безнаяўнага пералічэння на рахункі трэціх асоб дадаткова:

- дакументы на аплату кошту тавараў (работ, паслуг)*  (дагавор + копія, рахунак-фактура і інш.) у выпадку прадастаўлення крэдыту шляхам безнаяўнага пералічэння на рахункі трэціх асоб.

*дакументы могуць прадастаўляцца як пры афармленні заяўкі на крэдыт, так і пры пералічэнні крэдытных сродкаў.

Для індывідуальных прадпрымальнікаў дадаткова

  • арыгінал ліцэнзіі (пры наяўнасці)/пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі + копія;
  • звесткі аб даходах ІП**;
  • даведка аб руху грашовых сродкаў па рахунку за апошнія тры месяцы, аб наяўнасці/адсутнасці абмежаванняў па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку**;
  • выпіска з падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў*, **.

*прадастаўляецца плацельшчыкам адзінага падатку.
**не прадастаўляюцца ў выпадку правядзення ацэнкі плацежаздольнасці заяўніка зыходзячы з даходу 20 базавых велічыняў.

Для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць безліцэнзійную дзейнасць дадаткова*

  • звесткі аб даходах, атрыманых ад рамеснай і іншай безліцэнзійнай дзейнасці;
  • паведамленне аб прысваенні УНП, устаноўленай формы падатковага органа і выпіскі з даных уліку падатковых органаў і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені.

* не прадастаўляюцца ў выпадку правядзення ацэнкі плацежаздольнасці заяўніка зыходзячы з даходу 20 базавых велічыняў.

Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).

Для афармлення дагавору аб закладзе