Крэдыт «Удалае абнаўленне»

Крэдыт прадастаўляецца:

  • на рэфінансаванне (пагашэнне) асноўнага доўгу па атрыманым(ых) у банках Рэспублікі Беларусь крэдыце(ах) на спажывецкія патрэбы (у тым ліку авердрафтных крэдытах) у беларускіх рублях і замежнай валюце;
  • на рэфінансаванне (пагашэнне) асноўнага доўгу па атрыманых у ААТ «ААБ Беларусбанк» крэдытах на спажывецкія патрэбы (у тым ліку авердрафтных крэдытах) у беларускіх рублях і замежнай валюце.

Даведачна: Не прадастаўляецца крэдыт на рэфінансаванне (пагашэнне) асноўнага доўгу па адным крэдытным дагаворы (дагаворы бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі, які змяшчае ўмовы авердрафтнага крэдытавання), заключаным з ААТ «ААБ Беларусбанк» пры адсутнасці крэдытаў іншых банкаў, якія падлягаюць рэфінансаванню ў беларускіх рублях і (або) замежнай валюце.

ПЕРАВАГІ КРЭДЫТУ

  • магчыма афармленне крэдыту без паручыцеляў;
  • максімальны памер крэдыту вызначаецца без уліку плацяжоў па крэдыце, які рэфінансуецца;
  • магчыма атрыманне дадатковай сумы крэдыту, якая перавышае астатак асноўнага доўгу па крэдытах, якія рэфінансуюцца ў межах плацежаздольнасці заяўніка;
  • магчымасць афармлення крэдыту без прадастаўлення даведкі аб даходах у памеры, разлічаным зыходзячы з сярэднямесячнага чыстага даходу, які не перавышае 15 базавых велічынь;
  • афармленне крэдыту (незалежна ад сумы) грамадзянам, якія атрымліваюць заработную плату (пенсію) ва ўстановах банка магчыма без прадастаўлення даведкі аб даходах;
  • мноства зручных спосабаў пагашэння крэдыту (у тым ліку ў інфакіёсках банка, праз сістэмы Інтэрнэт і М-банкінг, Аўтааплата).

УМОВЫ

Памер крэдыту: 

- пры прадастаўленні дакумента, які пацвярджае даход, а таксама без прадастаўлення дакумента, што пацвярджае даход у выпадку наяўнасці рахунку ва ўстановах банка, на які ажыццяўляецца залічэнне заработнай платы (пенсіі) - у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка1;

- без прадастаўлення дакумента, які пацвярджае даход - у межах плацежаздольнасці зыходзячы з сярэднямесячнага чыстага даходу заяўніка, які не перавышае 15 базавых велічынь1;
 

1 У выпадку, калі крэдыт прадастаўляецца толькі на рэфінансаванне крэдыту(аў) - не больш за памер астатку запазычанасці па асноўным доўгу па крэдыце(ах), які рэфінансуецца.

Способ предоставления

Обеспечение

Срок

Процентная ставка, годовых

безнаяўным пералічэннем пры прадастаўленні крэдыту на пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыце(ах), што рэфінансуецца(юцца)1 на спажывецкія патрэбы (авердрафтным(ых) крэдыце(ах)) ААТ «ААБ Беларусбанк»2 і (або) іншага(ых) банка(ў)

паручыцельства, няўстойка3, заклад і іншыя спосабы, прадугледжаныя заканадаўствам РБ, акрамя страхавання рызыкі невяртання крэдыту

да 7 гадоў

стаўка рэфінансавання НБ РБ4+ 4 п.п.

1 Магчыма прадастаўленне дадатковай сумы крэдыту, якая перавышае астатак асноўнага доўгу па крэдыце(ах), што рэфінансуецца(юцца) у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка наяўнымі грашыма або на дзеючы бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак заяўніка з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі Банка.

2 За выключэннем выпадкаў рэфінансавання крэдыту па адным крэдытным дагаворы (дагаворы бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі, які змяшчае ўмовы авердрафтнага крэдытавання) Банка і адсутнасці крэдытаў другога(іх) банка(аў), якія падлягаюць рэфінансаванню.

3 Пры прадастаўленні крэдыту ў суме не больш за 300 базавых велічынь.

4 Працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам з’яўляецца зменнай і змяняецца з дня змянення стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

 

У якасці крэдытаатрымальнікаў могуць выступаць дзеяздольныя фізічныя асобы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць і маюць пастаянную крыніцу даходаў у Рэспубліцы Беларусь.

Крэдыт прадастаўляецца пры адначасовым выкананні наступных умоў:

– крэдытны дагавор па рэфінансуемым крэдыце заключаны на імя заяўніка;

– рэфінансуемы крэдыт на спажывецкія патрэбы прадастаўлены аднаразова або з выкарыстаннем крэдытнай плацежнай карткі шляхам адкрыцця неаднаўляльнай крэдытнай лініі;

– рэфінансуемы крэдыт на нерухомасць прадастаўлены аднаразова або шляхам адкрыцця крэдытнай лініі.

– па крэдытах на спажывецкія патрэбы і нерухомасць, прадастаўленых шляхам адкрыцця крэдытнай лініі, крэдыты атрыманы ў поўным аб’ёме;

– па рэфінансуемым крэдыце адсутнічае непагашаная пратэрмінаваная запазычанасць па асноўным доўгу і (або) працэнтах, пенях, штрафах і іншых плацяжах, прадугледжаных крэдытным дагаворам на дату прадстаўлення поўнага пакета дакументаў, а таксама дапускаецца наяўнасць не больш за 2 выпадкі парушэнняў дысцыпліны пагашэння штомесячных плацяжоў па асноўным доўгу і (або) працэнтах тэрмінам ад 8 да 30 (уключна) каляндарных дзён па кожным рэфінансуемым крэдытным дагаворы;

– на дату прадстаўлення поўнага пакета дакументаў, па кожным рэфінансуемым крэдыце заяўнікам здзейснена пагашэнне не менш за два плацяжы ў лік пагашэння крэдыту(аў);

– да заканчэння тэрміну вяртання кожнага рэфінансуемага крэдыту засталося не менш за 90 каляндарных дзён (за выключэннем авердрафтных крэдытаў).


НЕАБХОДНЫЯ ДАКУМЕНТЫ

    • копія пашпарта Крэдытаатрымальніка, з прад'яўленнем арыгінала;
    • згода Крэдытаатрымальніка на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;
    • згода Крэдытаатрымальніка на прадастаўленне Банку звестак аб ім Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і на праверку Банкам яго персанальных даных і іншай прадстаўленай інфармацыі;
    • даведка Крэдытаатрымальника[1] аб памеры атрыманай заработнай платы за тры апошнія месяцы. Даведкі аб даходах могуць не прадастаўляцца пры афармленні крэдыту ў памеры, разлічаным зыходзячы з сярэднямесячнага чыстага даходу заяўніка, які не перавышае 15 базавых велічынь. Калі Заяўнік атрымлівае заработную плату ва ўстанове Банка, можа прадастаўляцца выпіска з рахунку за тры апошнія месяцы;
    • даведка(і) з банка, які выдаў крэдыт(ы), што змяшчае(юць) наступную інфармацыю:

– звесткі пра крэдытаатрымальніка (П.І.І., асабісты (ідэнтыфікацыйны) нумар) і інфармацыю аб крэдытным дагаворы, дагаворы авердрафтнага крэдытавання (нумар, дата заключэння крэдытнага дагавору (дагавору авердрафтнага крэдытавання));

– аб суме запазычанасці па асноўным доўгу;

– аб адсутнасці (наяўнасці) астатку нескарыстанай крэдытнай лініі (па авердрафтных крэдытах - аб заканчэнні тэрміну прадастаўлення авердрафту);

– аб адсутнасці (наяўнасці) непагашанай пратэрмінаванай запазычанасці па асноўным доўгу і (або) працэнтах;

– рэквізіты банка для пагашэння асноўнага доўгу па крэдыце;

– аб унясенні ў лік пагашэння крэдыту(аў) не менш за два плацяжы.

Тэрмін дзеяння ўказаных даведак – 15 каляндарных дзён з дня іх выдачы (рэгістрацыі) (уключна).

[1] «Тэрмін дзеяння даведак - 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы. Датай выдачы лічыцца пазначаная на даведцы дата рэгістрацыі прадпрыемства (арганізацыі), што выдала такую даведку».

Індывідуальныя прадпрымальнікі дадаткова прадастаўляюць наступныя дакументы*:

  • копіі пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, ліцэнзіі (пры наяўнасці), з прад'яўленнем арыгіналаў;
  • звесткі аб даходах індывідуальнага прадпрымальніка;**
  • даведка з банка, у якім абслугоўваецца, аб руху грашовых сродкаў па бягучым рахунку за апошнія тры месяцы, аб наяўнасці картатэкі да бягучага рахунку (даведка не прадастаўляецца ў выпадку, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку; пры наяўнасці рахунку ва ўстанове Банка, па даручэнні Заяўніка можа быць запытана выпіска з бягучага рахунку за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту па крэдыт);**
  • выпіска з даных улiку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пенi (выпіска прадастаўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, які з'яўляецца плацельшчыкам адзінага падатку).**

* Для вызначэння крэдытаздольнасці індывідуальнага прадпрымальніка, затрат на вядзенне бізнесу і іншых паказчыкаў банк можа запытаць прадастаўлення падатковай дэкларацыі (разліку) за апошні справаздачны перыяд, уліковых форм вядзення ўліку даходаў, расходаў і гаспадарчых аперацый, плацежных i iншых дакументаў.

** Не прадастаўляюцца пры афармленні крэдыту ў памеры, разлічаным зыходзячы з сярэднямесячнага даходу (за вылікам сярэднямесячных расходаў) Заяўніка (паручыцеля), які з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, што не перавышае 15 базавых велічынь на дату рэгістрацыі заявы-анкеты.

Неабходныя дакументы для афармлення дагавору аб закладзе: 

  1. Жылой нерухомай маёмасці (кватэры, індывідуальнага жылога дома)
  2. Нежылой нерухомай маёмасці
  3. Аўтатранспартнага сродку

З мэтай атрымання крэдыту неабходна звярнуцца ў службу крэдытавання насельніцтва або аддзяленне ўстановы Банка.