Крэдыты з выкарыстаннем сістэмы Інтэрнэт-банкінг

Прагрэс не стаіць на месцы і, як найбуйнейшы банк краіны, мы прапануем сваім кліентам перадавыя банкаўскія прадукты і паслугі, якімі яны могуць кіраваць самастойна, не выходзячы з хаты з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт.

Нашы крэдытныя прадукты ўключаюць такія, якія дазваляюць аформіць крэдыт аддалена. Дастаткова мець аплатную картку, акрамя тых, што ўваходзяць у невялікі пералік карт, па якіх не выконваецца афармленне крэдыту.

Другой абавязковай умовай з'яўляецца наяўнасць доступу да сістэмы Інтэрнэт-банкінг ААТ «ААБ Беларусбанк». Безумоўна, атрымаць крэдыт праз Інтэрнэт можа толькі дзеяздольная фізічная асоба (грамадзянін РБ і замежный грамадзянін (асоба без грамадзянства)), якая пастаянна пражывае і мае пастаянную крыніцу даходаў у Рэспубліцы Беларусь.

Умовы крэдыту залежаць ад абранага тэрміну і ад плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка. Больш падрабязна аб кожным выглядзе крэдыту чытайце па прыведзеных вышэй спасылках.