Крэдыт «Маладая сям’я»

ПЕРАВАГІ КРЭДЫТУ

  • паніжаная працэнтная стаўка на працягу першых 30 каляндарных дзён з дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавору;
  • магчымасць аплачваць тавары і паслугі ў сетцы Інтэрнэт (на Інтэрнэт-рэсурсах Рэспублікі Беларусь);
  • мноства зручных спосабаў пагашэння крэдыту (у тым ліку ў інфакіёсках банка, праз сістэмы Інтэрнэт і М-банкінг, Аўтааплата);
  • магчымасць афармлення крэдыту без прадастаўлення даведкі аб даходах у памеры, разлічаным зыходзячы з сярэднямесячнага чыстага даходу, які не перавышае 20 базавых велічынь; 
  • Афармленне крэдыту (незалежна ад сумы) грамадзянам, якія атрымліваюць заработную плату (пенсію) ва ўстановах банка магчыма без прадастаўлення даведкі аб даходах.

УМОВЫ 

Спосаб прадастаўлення крэдыту: крэдытнай банкаўскай плацежнай карткай шляхам адкрыцця неаднаўляльнай крэдытнай лініі.
Парадак выплаты працэнтаў: за фактычны час карыстання крэдытам
Памер крэдыту: 

– пры прадастаўленні дакумента, які пацвярджае даход, а таксама без прадастаўлення дакумента, які пацвярджае даход у выпадку наяўнасці рахунку ва ўстановах банка, на які ажыццяўляецца залічэнне заработнай платы (пенсіі) - у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка (зыходзячы з памеру атрымліваемай заработнай платы і іншых даходаў, акрамя стыпендыі) , але не больш за 5,0 тыс. рублёў;

– без прадастаўлення дакумента, які пацвярджае даход - у межах плацежаздольнасці зыходзячы з сярэднямесячнага чыстага даходу заяўніка, які не перавышае 20 базавых велічынь, але не больш за 5,0 тыс. рублёў;

Забеспячэнне: паручыцельства фізічных асоб, заклад нерухомай або рухомай маёмасці і іншыя спосабы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, акрамя няўстойкі і страхавання рызыкі невяртання крэдыту
Тэрмін прадастаўлення крэдыту: Да 5 гадоў
Працэнтная стаўка: на працягу першых 30 каляндарных дзён з дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавору – (стаўка рэфінансавання НБ РБ1 + 4 п.п.) / 2;

пачынаючы з 31-га каляндарнага дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавору – стаўка рэфінансавання НБ РБ1 + 4 п.п.

[2] У крэдытным дагаворы ўказваецца памер працэнтнай стаўкі ў абсалютным значэнні на дату заключэння крэдытнага дагавору. Пры змяненні стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь памер працэнтнай стаўкі па раней заключаных крэдытных дагаворах не змяняецца, калі іншае не прадугледжана крэдытным дагаворам.

Пры прадастаўленні крэдыту на спажывецкія патрэбы (за выключэннем інтэрнэт-крэдытаў) фізічным асобам, якія атрымліваюць фінансавую дапамогу дзяржавы на пагашэнне раней атрыманых крэдытаў у адпаведнасці з заканадаўствам, магчыма правядзенне ацэнкі плацежаздольнасці з улікам памеру штомесячна аказваемай фінансавай дапамогі пры ўмове прадстаўлення заяўнікам дакумента, які пацвярджае яе аказанне з пазначэннем памеру штомесячна аказваемай фінансавай дапамогі.


У якасці крэдытаатрымальнікаў могуць выступаць дзеяздольныя фізічныя асобы ва ўзросце да 31 года на дату рэгістрацыі заявы-анкеты (грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежныя грамадзяне (асобы без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць і маюць пастаянную крыніцу даходаў у Рэспубліцы Беларусь, пры наяўнасці дзіцяці.


НЕАБХОДНЫЯ ДАКУМЕНТЫ

  • копія пашпарта заяўніка, з прад’яўленнем арыгінала;
  • Калі Заяўнік атрымлівае заработную плату ва ўстанове Банка, можа прадстаўляцца выпіска з рахунку за тры апошнія месяцы;
  • згода Заяўніка на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (можа быць аформлена ў банку). Згода на прадастаўленне крэдытнай справаздачы можа быць аформлена Заяўнікам у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь. У дадзеным выпадку крэдытная справаздача з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца Заяўнікам у Банк самастойна;
  • згода Заяўніка на прадстаўленне Банку звестак аб ім Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і на праверку Банкам яго персанальных даных і іншай прадстаўленай інфармацыі (афармляецца ў банку);
  • даведкі аб даходах фізічнай асобы для атрымання крэдыту, афармлення паручыцельства. [1] Даведкі аб даходах могуць не прадастаўляцца пры афармленні крэдыту ў памеры, разлічаным зыходзячы з сярэднямесячнага чыстага даходу заяўніка, які не перавышае 20 базавых велічынь. Калі Заяўнік атрымлівае заработную плату ва ўстанове Банка, можа прадастаўляцца выпіска з рахунку за тры апошнія месяцы.
  • копія пасведчання аб нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) дзіцяці (дзяцей) з прад’яўленнем арыгінала.

[1] «Тэрмін дзеяння даведак - 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы. Датай выдачы лічыцца пазначаная на даведцы дата рэгістрацыі прадпрыемства (арганізацыі), якое выдала такую даведку».

Індывідуальныя прадпрымальнікі дадаткова прадастаўляюць наступныя дакументы*:

  • копіі пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, ліцэнзіі (пры наяўнасці), з прад'яўленнем арыгіналаў;
  • звесткі аб даходах індывідуальнага прадпрымальніка;**
  • даведка з банка, у якім абслугоўваецца, аб руху грашовых сродкаў па бягучым рахунку за апошнія тры месяцы, аб наяўнасці картатэкі да бягучага рахунку (даведка не прадастаўляецца ў выпадку, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку; пры наяўнасці рахунку ва ўстанове Банка, па даручэнні Заяўніка можа быць запытана выпіска з бягучага рахунку за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту па крэдыт);**
  • калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку, альбо пры адсутнасці паступлення грашовых сродкаў на яго, павінна быць прадастаўлена падатковая дэкларацыя за апошні справаздачны перыяд;

  • выпіска з даных улiку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пенi (выпіска прадастаўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, які з'яўляюцца плацельшчыкам адзінага падатку).**

* Для вызначэння крэдытаздольнасці індывідуальнага прадпрымальніка, затрат на вядзенне бізнесу і іншых паказчыкаў банк можа запытаць прадастаўлення падатковай дэкларацыі (разліку) за апошні справаздачны перыяд, уліковых форм вядзення ўліку даходаў, расходаў і гаспадарчых аперацый, плацежных i iншых дакументаў.

** Не прадастаўляюцца пры афармленні крэдыту ў памеры, разлічаным зыходзячы з сярэднямесячнага даходу (за вылікам сярэднямесячных расходаў) Заяўніка (паручыцеля), які з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, які не перавышае 20 базавых велічынь на дату рэгістрацыі заявы-анкеты.

Неабходныя дакументы для афармлення дагавору аб закладзе: 

  1. Жылой нерухомай маёмасці (кватэры, індывідуальнага жылога дома)
  2. Нежылой нерухомай маёмасці
  3. Аўтатранспартнага сродку

З мэтай атрымання крэдыту неабходна:

  • звярнуцца ў любую з устаноў Банка;
  • запоўніць заяўку на крэдыт на карпаратыўным вэб-сайце Банка, у інфакіёсках Банка або з выкарыстаннем сэрвісу М-банкінг, або падаць заяўку на крэдыт праз Кантакт-цэнтр, звярнуўшыся па тэлефоне 147.