Крэдыт «Сур’ёзныя планы»

ПЕРАВАГІ КРЭДЫТУ

  • прывабная працэнтная стаўка;
  • магчымасць аплачваць тавары і паслугі ў сетцы Інтэрнэт (на Інтэрнэт-рэсурсах Рэспублікі Беларусь);
  • мноства зручных спосабаў пагашэння крэдыту (у тым ліку ў інфакіёсках банка, праз сістэмы Інтэрнэт і М-банкінг, Аўтааплата);
  • самастойнае афармленне анлайн - заяўкі на сайце Банка, з выкарыстаннем сэрвісу М-банкінг або ў інфакіёсках Банка;
  • магчымасць афармлення крэдыту без прадастаўлення даведкі аб даходах у памеры, разлічаным зыходзячы з сярэднямесячнага чыстага даходу, які не перавышае 15 базавых велічынь;
  • афармленне крэдыту (незалежна ад сумы) грамадзянам, якія атрымліваюць заработную плату (пенсію) ва ўстановах банка магчыма без прадастаўлення даведкі аб даходах.

УМОВЫ 

Спосаб прадастаўлення 
крэдыту:

крэдытнай банкаўскай плацежнай карткай шляхам адкрыцця неаднаўляльнай крэдытнай лініі.

Парадак выплаты працэнтаў:

за фактычны час карыстання крэдытам

Памер крэдыту:

– пры прадастаўленні дакумента, які пацвярджае даход, а таксама без прадастаўлення дакумента, які пацвярджае даход у выпадку наяўнасці рахунку ва ўстановах банка, на які ажыццяўляецца залічэнне заработнай платы (пенсіі);

– без прадастаўлення дакумента, які пацвярджае даход - у межах плацежаздольнасці зыходзячы з сярэднямесячнага чыстага даходу заяўніка, які не перавышае 15 базавых велічынь, але не больш за 200 базавых велічынь;

Забеспячэнне:

паручыцельства фізічных асоб, заклад нерухомай або рухомай маёмасці і іншыя спосабы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, акрамя няўстойкі і страхавання рызыкі невяртання крэдыту (пры наяўнасці станоўчай крэдытнай гісторыі ў Банку – няўстойка)

Тэрмін прадастаўлення крэдыту:

да 3-х гадоў

Працэнтная стаўка:

стаўка рэфінансавання НБ РБ1 + 1 п.п.

1 Працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам з’яўляецца зменнай і змяняецца з дня змянення стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.


У якасці крэдытаатрымальнікаў могуць выступаць дзеяздольныя фізічныя асобы ва ўзросце да 31 года на дату рэгістрацыі заявы – анкеты (грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежныя грамадзяне (асобы без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць і маюць пастаянную крыніцу даходаў у Рэспубліцы Беларусь.


НЕАБХОДНЫЯ ДАКУМЕНТЫ

  • копія пашпарта заяўніка, з прад’яўленнем арыгінала;
  • даведка аб даходах фізічнай асобы для атрымання крэдыту за тры апошнія месяцы [1] 

Калі Заяўнік атрымлівае заработную плату ва ўстанове Банка, можа прадастаўляцца выпіска з рахунку за тры апошнія месяцы;

  • згода Заяўніка на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (можа быть аформлена ў банку). Згода на прадастаўленне крэдытнай справаздачы можа быць аформлена Заяўнікам у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь. У дадзеным выпадку крэдытная справаздача з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь прадастаўляецца Заяўнікам у Банк самастойна;
  • згода Заяўніка на прадастаўленне Банку звестак аб ім Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і на праверку Банкам яго персанальных даных і іншай прадстаўленай інфармацыі (афармляецца ў банку).

[1] «Тэрмін дзеяння даведак - 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы. Датай выдачы лічыцца пазначаная на даведцы дата рэгістрацыі прадпрыемства (арганізацыі), якое выдала такую даведку».

З мэтай атрымання крэдыту неабходна

  • звярнуцца ў любую з устаноў Банка;
  • запоўніць заяўку на крэдыт на карпаратыўным вэб-сайце Банка