Крэдыт «Растэрміноўка без пераплат»

ПЕРАВАГІ КРЭДЫТУ

– тэрмін разгляду заяўкі не больш за 1 гадзiну;

– афармленне крэдыту без паручыцеляў і страховак;

– мноства зручных спосабаў пагашэння крэдыту (у тым ліку ў інфакіёсках банка, праз сістэмы Інтэрнэт і М-банкінг, Аўтааплата);

– афармленне крэдыту ажыццяўляецца без прадастаўлення дакумента, які пацвярджае даход.

УМОВЫ

Памер крэдыту:

у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, не больш кошту тавару (работы, паслугі)

Працэнтная стаўка:

0,01% гадавых

Тэрмін крэдыту:

ад 2 да 36 месяцаў (з крокам 1 месяц) па дамоўленасці з арганізацыяй гандлю (сэрвісу)

Спосаб прадастаўлення крэдыту:

у беларускіх рублях, адначасова шляхам безнаяўнага пералічэння грашовых сродкаў на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак арганізацыі гандлю (сэрвісу)

Парадак выплаты працэнтаў:

у адпаведнасці з графікам пагашэння запазычанасці па крэдыце і працэнтах, разлічаных зыходзячы з астатку запазычанасці на першы дзень кожнага месяца

Забеспячэнне:

няўстойка


У якасці крэдытаатрымальнікаў могуць выступаць дзеяздольныя фізічныя асобы (грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежныя грамадзяне (асобы без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць і маюць пастаянную крыніцу даходаў у Рэспубліцы Беларусь.


Неабходныя дакументы

  • копія пашпарта заяўніка, з прад'яўленнем арыгінала;
  • згода Заяўніка на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (можа быць аформлена ў банку). Згода на прадастаўленне крэдытнай справаздачы можа быць аформлена Заяўнікам ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь. У дадзеным выпадку крэдытную справаздачу з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца Заяўнікам ў Банк самастойна;
  • згода Заяўніка на прадастаўленне Банку звестак аб ім Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і на праверку Банкам яго персанальных даных і іншай прадстаўленай інфармацыі (афармляецца ў банку).
  • дагавор, рахунак-фактура на набыццё тавару (работ, паслуг).

Індывідуальныя прадпрымальнікі дадаткова прадастаўляюць наступныя дакументы*:

 - копіі пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, ліцэнзіі (пры наяўнасці), з прад'яўленнем арыгіналаў.

* Для вызначэння крэдытаздольнасці індывідуальнага прадпрымальніка, затрат на вядзенне бізнесу і іншых паказчыкаў банк можа запытаць прадастаўлення падатковай дэкларацыі (разліку) за апошні справаздачны перыяд, уліковых форм вядзення ўліку даходаў, расходаў і гаспадарчых аперацый, плацежных i iншых дакументаў. 

Пералік арганізацый, у якіх можна аформіць крэдыт «Растэрміноўка без пераплат»