Спецыяльныя прапановы (акцыі, аферты)

 

Беларусбанк прадастаўляе кліентам магчымасць змяніць працэнтную стаўку па асобных крэдытах на нерухомасць

Інфармуем нашых кліентаў, што Банкам прадастаўляецца магчымасць пераходу з фіксаванай працэнтнай стаўкі на пераменную (у прывязцы да змяненняў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь) па асобных відах крэдытаў:

1. - па крэдытных дагаворах на фінансаванне нерухомасці на ўмовах, вызначаных Банкам, заключаных па 20.03.2017 (уключна);

- па раней заключаных крэдытных дагаворах на фінансаванне нерухомасці ў рамках сістэмы будаўнічых зберажэнняў, памер працэнтнай стаўкі па якіх роўны памеру сярэднеўзважанай стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь за перыяд з месяца заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў па месяц, які папярэднічае месяцу заключэння крэдытнага дагавору, павялічанай на адзін працэнтны пункт.

Пры ўмове заключэння крэдытаатрымальнікам адпаведнага дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавору працэнтная стаўка па названых крэдытных дагаворах будзе ўстаноўлена ў памеры стаўкі, дзеючай па аналагічным відзе крэдыту на дату заключэння гэтага дадатковага пагаднення.

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў цяперашні час па крэдытах на фінансаванне нерухомасці на ўмовах, вызначаных Банкам, устаноўлена працэнтная стаўка ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічанай на абсалютнае значэнне.

(даведка: абсалютнае значэнне – фіксаваная розніца паміж значэннем разліковай велічыні стандартнай рызыкі, устаноўленай Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь для крэдытаў фізічным асобам, публікуемай на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, і стаўкай рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, якія дзейнічаюць на дату заключэння крэдытнага дагавору).

2. - па крэдытных дагаворах на фінансаванне нерухомасці на ўмовах, вызначаных Банкам, заключаных у адпаведнасці з пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па стаўцы, паменшанай на 50 % стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, велічыня пераменнай працэнтнай стаўкі, пасля заключэння дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавору, будзе раўняцца стаўцы рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічанай на тры працэнтныя пункты.

Прапанова на заключэнне дадатковага пагаднення да дагавору бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі (публічная аферта)

Гэты дакумент, размешчаны ў сетцы Інтэрнэт на вэб-сайце па адрасе: www.asb.by Адкрытым акцыянерным таварыствам «Ашчадны банк «Беларусбанк», названым у далейшым БАНК, з’яўляецца публічнай афертай, гэта значыць прапановай БАНКА заключыць на ўмовах, названых у гэтай прапанове, дадатковае пагадненне да дагавору бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі (далей – дагавор аб выкарыстанні карткі), вызначанага ў адпаведнасці з гэтай прапановай.

БАНК лічыць сябе на ўмовах, названых у гэтай прапанове, заключыўшым дадатковае пагадненне да дагавору аб выкарыстанні карткі з фізічнай асобай, названай у далейшым КЛІЕНТ, якая пры выкананні ўмоў гэтай прапановы ў парадку, прадугледжаным гэтай прапановай, адгукнецца на гэту прапанову (акцэптуе прапанову).

Акцэптам гэтай прапановы (заключэннем дадатковага пагаднення да дагавору аб выкарыстанні карткі на выкладзеных далей умовах) з’яўляецца ажыццяўленне КЛІЕНТАМ расходнай аперацыі па рахунку, якая цягне ўзнікненне (павелічэнне) авердрафту.

Прадугледжанае гэтай прапановай дадатковае пагадненне да дагавору аб выкарыстанні карткі ўступае ў сілу з моманту акцэпта гэтай прапановы і прымяняецца з 01.07.2017.

Прапанова на змяненне (падаўжэнне) тэрміну пагашэння плацяжоў за снежань 2018 па авердрафтах і выплаце працэнтаў за карыстанне авердрафтам (публічная аферта)

Гэты дакумент, размешчаны ў сетцы Інтэрнэт на вэб-сайце па адрасе: www.asb.by Адкрытым акцыянерным таварыствам «Ашчадны банк «Беларусбанк», названым у далейшым БАНК, з’яўляецца публічнай афертай, гэта значыць прапановай БАНКА на змяненне (падаўжэнне) тэрміну ажыццяўлення плацяжу па авердрафце і выплаце працэнтаў за карыстанне авердрафтам па дагаворах бягучага рахунку, які ўтрымлівае ўмовы авердрафтнага крэдытавання, заключаных у АПЕРУ Галаўнога офіса, ЦБП №524, філіяле №527.

БАНК лічыць сябе на ўмовах, названых у гэтай прапанове, заключыўшым дадатковае пагадненне да дагавору бягучага рахунку, якое ўтрымлівае ўмовы авердрафтнага крэдытавання, з фізічнай асобай, названай у далейшым КРЭДЫТААТРЫМАЛЬНІК, якая пры выкананні ўмоў гэтай прапановы ў парадку, прадугледжаным гэтай прапановай, адгукнецца на гэту прапанову (акцэптуе прапанову).

Акцэптам гэтай прапановы (заключэннем дадатковага пагаднення да дагавору бягучага рахунку, якое ўтрымлівае ўмовы авердрафтнага крэдытавання на выкладзеных далей умовах) з’яўляецца ўнясенне КРЭДЫТААТРЫМАЛЬНІКАМ плацяжу за снежань 2018 па авердрафце і выплаце працэнтаў за карыстанне ім.

Прадугледжанае гэтай прапановай дадатковае пагадненне да дагавору бягучага рахунку, які ўтрымлівае ўмовы авердрафтнага крэдытавання, уступае ў сілу з моманту акцэпта гэтай прапановы і прымяняецца да адносін бакоў з 03.01.2019.

Умовы дадатковага пагаднення да дагавору бягучага рахунку, які ўтрымлівае ўмовы авердрафтнага крэдытавання

КРЭДЫТААТРЫМАЛЬНІК абавязваецца ажыццявіць плацяжы па авердрафце і выплаце працэнтаў за карыстанне авердрафтам за снежань 2018 не пазней 03.01.2019 (уключна).

Прапанова на змяненне (падаўжэнне) тэрміну пагашэння плацяжоў за снежань 2018 па крэдытных дагаворах (публічная аферта)

Гэты дакумент, размешчаны ў сетцы Інтэрнэт на вэб-сайце па адрасе: www.asb.by Адкрытым акцыянерным таварыствам «Ашчадны банк «Беларусбанк», названым у далейшым БАНК,  з’яўляецца публічнай афертай, гэта значыць прапановай БАНКА на змяненне (падаўжэнне) тэрміну ажыццяўлення плацяжу па крэдыце і выплаце працэнтаў за карыстанне крэдытам за снежань 2018, па крэдытных дагаворах, заключаных у АПЕРУ Галаўнога офіса (за выключэннем крэдытаў, аформленых з выкарыстаннем сістэмы «Інтэрнэт-банкінг»), ЦБП №524, філіяле №527 і ў Іпатэчным офісе.

БАНК лічыць сябе на ўмовах, названых у гэтай прапанове, заключыўшым дадатковае пагадненне да крэдытнага дагавору з фізічнай асобай, названай у далейшым КРЭДЫТААТРЫМАЛЬНІК, якая пры выкананні ўмоў гэтай прапановы ў парадку, прадугледжаным гэтай прапановай, адгукнецца на гэту прапанову (акцэптуе прапанову).

Акцэптам гэтай прапановы (заключэннем дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавору на выкладзеных далей ўмовах) з’яўляецца ўнясенне КРЭДЫТААТРЫМАЛЬНІКАМ плацяжу за снежань 2018 па аплаце крэдыту і выплаце працэнтаў за карыстанне ім.

Прадугледжанае гэтай прапановай дадатковае пагадненне да крэдытнага дагавору ўступае ў сілу з моманту акцэпта гэтай прапановы і прымяняецца да адносін бакоў з 03.01.2019.

Умовы дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавору

КРЭДЫТААТРЫМАЛЬНІК абавязваецца ажыццявіць плацяжы па крэдыце і выплаце працэнтаў за карыстанне крэдытам за снежань 2018 не пазней 03.01.2019 (уключна).