Авердрафтнае крэдытаванне

Авердрафт – гэта кароткачасовы крэдыт, прадастаўляемы банкам уладальніку бягучага (разліковага) рахунку, доступ да якога можа быць забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі (далей – рахунак), на які ажыццяўляецца пастаяннае залічэнне заработнай платы, выплат, якія ўваходзяць у склад фонду заработнай платы, іншых выплат, не адлюстроўваемых у складзе фонду заработнай платы, здзяйсняемых наймальнікам у адпаведнасці з заканадаўствам, пенсій, стыпендый, дапамог, аліментаў, дывідэндаў, іншых відаў даходаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (даход прадпрымальніка і інш.).

Авердрафт дазваляе ажыццяўляць плацяжы пры недахопе або адсутнасці на рахунку грашовых сродкаў. Пры гэтым уладальнік рахунку сам вызначае, калі і ў якой суме выкарыстоўваць авердрафт.

Авердрафт можа быць аформлены ў памерах і на тэрміны, прадугледжаныя ўмовамі авердрафтнага крэдытавання:

№ п/п

Від авердрафтнага крэдытавання

Максімальны памер ліміту авердрафту

Тэрмін прадастаўлення авердрафту

Тэрмін пагашэння авердрафту

Гадавая працэнтная стаўка авердрафту, % гадавых

Штрафная працэнтная стаўка  авердрафту, % гадавых*

Плата за пратэрмінаваныя плацяжы, % гадавых**

Рахунак у BYN

Рахунак у BYN

Рахунак у BYN

1.Авердрафтнае крэдытаванне фізічных асоб:

1.11

са штомесячным тэрмінам пагашэння***

Не больш за суму сярэднямесячнага даходу (з улікам утрыманняў) за апошнія 3 месяцы

на тэрмін дзеяння дагавору аб выкарыстанні карткі

Не пазней 1 каляндарнага месяца, наступнага за справаздачным

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь  
плюс 3 працэнтныя  пункты

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь1
 

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

1.2

з тэрмінам пагашэння 3 месяцы****

Не больш за суму сярэднямесячнага даходу (з улікам утрыманняў) за апошнія 3 месяцы

на адзін год

Не пазней 3 каляндарных месяцаў, наступных за справаздачным

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
плюс 3 працэнтныя пункты

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

1.3

з тэрмінам пагашэння 3 месяцы

Не больш за суму сярэднямесячнага даходу (з улікам утрыманняў) за апошнія 3 месяцы

на тэрмін дзеяння дагавору аб выкарыстанні карткі

Не пазней 3 каляндарных месяцаў, наступных за справаздачным

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь  
плюс 3 працэнтныя  пункты

-

-

1.4

з тэрмінам пагашэння 6 месяцаў****

Не больш за суму сярэднямесячнага даходу (з улікам утрыманняў) за апошнія 3 месяцы

на адзін год

Не пазней 6 каляндарных месяцаў, наступных за справаздачным

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
плюс 3 працэнтныя пункты

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

1.5

з тэрмінам пагашэння 6 месяцаў2

Да 400% ад сярэднямесячнага даходу (з улікам утрыманняў) за апошнія 3 месяцы

на тэрмін дзеяння дагавору аб выкарыстанні карткі

Не пазней 6 каляндарных месяцаў, наступных за справаздачным

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь  
плюс 3 працэнтныя  пункты

-

-

1.6

па рахунках кліента, да якіх аформлены карткі БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ, а таксама па рахунках кліента, адкрытых у рамках пакетаў паслуг «Прэміум», «Плацінум», «Прэстыж» з тэрмінам пагашэння 6 месяцаў

Да 400% ад сярэднямесячнага даходу (з улікам утрыманняў) за апошнія 3 месяцы

на адзін год

Не пазней 6 каляндарных месяцаў, наступных за справаздачным

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
плюс 3 працэнтныя пункты

-

-

1.7

па рахунках кліента, адкрытых ў рамках пакета паслуг «Прэміум», з тэрмінам пагашэння 10 месяцаў

Да 600 % ад сярэднямесячнага даходу (з улікам утрыманняў) за апошнія 3 месяцы)

 на адзін год

Не пазней 10 каляндарных месяцаў, наступных за справаздачным

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь  
плюс 3 працэнтныя  пункты

-

-

1.8

па рахунках кліента, адкрытых толькі ў рамках пакета паслуг «Аптымальны», з тэрмінам пагашэння 24 месяцы

У межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, не больш 7 000,00 руб.

на тры гады

Па заканчэнні 36 каляндарных месяцаў пасля заключэння дагавору аб выкарыстанні карткі, які змяшчае ўмовы авердрафтнага крэдытавання, у наступныя 24 каляндарных месяца

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
плюс 3 працэнтныя пункты

-

-

1.9

па рахунках кліента, адкрытых толькі ў рамках пакета паслуг «Прэстыж плюс», з тэрмінам пагашэння 24 месяцы

У межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, не больш

10 000,00 бел.руб.

на тры гады

Па заканчэнні 36 каляндарных месяцаў пасля заключэння дагавору аб выкарыстанні карткі, які змяшчае ўмовы авердрафтнага крэдытавання, у наступныя 24 каляндарных месяца

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь  
плюс 2 працэнтныя  пункты

-

-

2. Авердрафтнае крэдытаванне юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў:

2.1

са штомесячным тэрмінам пагашэння

Не больш

 15 000 базавых велічынь

на тэрмін дзеяння дагавору аб выкарыстанні карткі

Не пазней 1 каляндарнага месяца, наступнага за справаздачным

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь  
плюс 5 працэнтных  пунктаў

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

 

 

Іншыя выгадныя прапановы банка


Авердрафт могуць атрымаць дзеяздольныя фізічныя асобы (грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежныя грамадзяне (асобы без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць і маюць пастаянную крыніцу даходаў у Рэспубліцы Беларусь.


НЕАБХОДНЫЯ ДАКУМЕНТЫ

  • копія пашпарта Заяўніка з прад’яўленнем арыгінала;
  • даведка аб даходах фізічнай асобы, або выпіска з яго рахунку за апошнія тры месяцы[1] ;
  • згода Заяўніка на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Згода на прадастаўленне крэдытнай справаздачы можа быць аформлена Заяўнікам у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь. У дадзеным выпадку крэдытная справаздача з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца Заяўнікам у Банк самастойна;
  • згода Заяўніка на прадастаўленне Банку звестак аб ім Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і на праверку Банкам яго персанальных даных і іншай прадстаўленай інфармацыі.

[1] «Тэрмін дзеяння даведак - 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы. Датай выдачы лічыцца пазначаная ў даведцы дата рэгістрацыі прадпрыемства (арганізацыі), якое выдала такую даведку».

З мэтай атрымання крэдыту неабходна:

  • звярнуцца ва ўстанову Банка, з якой заключаны дагавор рахунку;
  • запоўніць  заяўку на авердрафт на карпаратыўным вэб-сайце Банка.

Прапанова на заключэнне дадатковага пагаднення да дагавору бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі

(публічная аферта)

Гэты дакумент, размешчаны ў сетцы Інтэрнэт на вэб-сайце па адрасе: www.asb.by Адкрытым акцыянерным таварыствам «Ашчадны банк «Беларусбанк», названым у далейшым БАНК, з’яўляецца публічнай афертай, гэта значыць прапановай БАНКА заключыць на ўмовах, пазначаных у гэтай прапанове, дадатковае пагадненне да дагавору бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі (далей – дагавор аб выкарыстанні карткі), вызначанага ў адпаведнасці з гэтай прапановай.

БАНК лічыць сябе на ўмовах, названых у гэтай прапанове, заключыўшым дадатковае пагадненне да дагавору аб выкарыстанні карткі з фізічнай асобай, названай у далейшым КЛІЕНТ, якая пры выкананні ўмоў гэтай прапановы ў парадку, прадугледжаным гэтай прапановай, адклікнецца на гэту прапанову (акцэптуе прапанову).

Акцэптам гэтай прапановы (заключэнне дадатковага пагаднення да дагавору аб выкарыстанні карткі на выкладзеных далей умовах) з’яўляецца ажыццяўленне КЛІЕНТАМ расходнай аперацыі па рахунку, якая цягне ўзнікненне (павелічэнне) авердрафту.

Прадугледжанае гэтай прапановай дадатковае пагадненне да дагавору аб выкарыстанні карткі ўступае ў сілу з моманту акцэпта гэтай прапановы і прымяняецца з 01.07.2017.

У рамках комплекснага прадукта «Свабодны выбар» можа быць аформлен Авердрафт у памеры не больш за 50% ад астатку грашовых сродкаў па ўкладу (на дату афармлення заяўкі).

Іншыя выгадныя прапановы банка