Разблакіроўка па СМС

Для забеспячэння бяспекі пры карыстанні сістэмай «Інтэрнэт-банкінг» і спынення спроб несанкцыянаванага доступу да асабістых даных кліентаў банка сістэма «Інтэрнэт-банкінг» аўтаматычна блакіруе ўліковы запіс карыстальніка пасля трохразовага няправільнага ўводу аўтарызацыйных даных (імя карыстальніка і пароля, або сесійнага кода).

Разблакіраваць Ваш уліковы запіс можна з дапамогай паслугі «Разблакіраваць па СМС», «Забылі пароль?» (змена пароля з аўтаматычнай разблакіроўкай) або звярнуўшыся да аператара Кантакт-цэнтра па тэлефоне 147, па буднях з 08:30 да 21:00, па выхадных з 09:00 да 18:00 (акрамя святочных дзён), а таксама з дапамогай сэрвісу «Анлайн-кансультант» па буднях з 09:00 да 20:00. Вы павінны паведаміць работніку банка прозвішча, імя, імя па бацьку, імя карыстальніка (лагін) і кодавае слова, пазначанае Вамі пры рэгістрацыі ў анкеце-заяве.»

разблокировка по СМС

Для таго, каб скарыстацца паслугай «Разблакіраваць пароль па СМС» неабходна папярэдне актываваць гэту паслугу ў раздзеле «Мой профіль» → «Асабістыя даныя» → «Змяніць даныя». У адкрыўшымся дыялогавым акне праверыць нумар мабільнага тэлефона, пазначыць аператара сувязі (MTS, А1, Life:)) і выбраць опцыю «Выкарыстоўваць мабільны тэлефон для разблакіроўкі» і націснуць кнопку «Захаваць».

Пры блакіроўцы ўліковага запісу сістэмай «Інтэрнэт-банкінг» на пазначаны пры падключэнні паслугі «Разблакіраваць па СМС» нумар мабільнага тэлефона будзе накіравана СМС-паведамленне з кодам.

Для разблакіроўкі ўліковага запісу па СМС неабходна перайсці па спасылцы, размешчанай пад формай уводу аўтарызацыйных даных, у раздзел «Разблакіроўка па СМС» і ў адкрыўшымся дыялогавым акне запоўніць усе палі («Лагін», «Пароль», «Кодавае слова», «Код з СМС», дасланы на тэлефон) і націснуць кнопку «Разблакіраваць па СМС».

Калі код, дасланы Вам на тэлефон, не быў атрыманы або страчаны, то неабходна перайсці ў раздзел «Разблакіроўка па СМС» і ў адкрыўшымся дыялогавым акне запоўніць палі «Лагін», «Пароль», «Кодавае слова» і націснуць кнопку «Паўтарыць СМС». Вам будзе паўторна дасланы код для разблакіроўкі па СМС.

Вы можаце запытаць код для разблакіроўкі па СМС не больш за 3 разы падрад.

У выпадку 3-разовай блакіроўкі карыстальніка, пры ўмове адсутнасці паспяховага ўваходу паміж блокіроўкамі (3 разы падрад разблакіравалі ўліковы запіс з выкарыстаннем паслугі «Разблакіраваць па СМС», але так і не змаглі ўвайсці ў сістэму), разблакіраваць уліковы запіс па СМС немагчыма. У такім выпадку Вам неабходна звярнуцца ў любую ўстанову банка, якая працуе з сістэмай «Інтэрнэт-банкінг», з дакументам, які сведчыць асобу, і запоўніць заяву на разблакіроўку ўліковага запісу кліента ў сістэме або скарыстацца паслугай «Забылі пароль?» (змена пароля з аўтаматычнай разблакіроўкай).