Парадак дастаўкі карт кодаў пры оn-line рэгістрацыі на web-сайце банка

Парадак дастаўкі карт кодаў пры оn-line рэгістрацыі на web-сайце банка:

Дастаўка ажыццяўляецца толькі па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (у выпадку ўказання няправільнага адрасу заяўка анулюецца).

Дастаўка адпраўленняў унутранай паскоранай пошты па г. Мінску РУП «Белпошта» ажыццяўляецца з участка цэнтральнай дастаўкі вытворчасці «Мінская пошта» (г. Мінск,  вул. Вакзальная, д. 22)  з 9 да 19 гадзін, папярэдняе ўзгадненне часу дастаўкі з атрымальнікам адпраўлення не ажыццяўляецца. 

У выпадку неўручэння адпраўлення ў дзень дастаўкі вяртаюцца ва ўчастак цэнтральнай дастаўкі (г. Мінск, вул. Вакзальная, д. 22), на наступны працоўны дзень накіроўваюцца ў аддзяленне паштовай сувязі па месцы абслугоўвання атрымальніка адпраўлення.  

Дастаўка адпраўлення можа быць здзейснена паўторна з 9.00 да 20.30 у зручны для атрымальніка час. Заказ паўторнай дастаўкі ажыццяўляецца па тэлефонах (17) 2850663 або (17) 2000387. Паслуга аплачваецца атрымальнікам адпраўлення. 

Заўвага: указаны пры рэгістрацыі кантактны нумар тэлефона атрымальніка адпраўлення выкарыстоўваецца ў выпадках, калі адсутнічае магчымасць уручыць адпраўленне ў момант дастаўкі.