Грашовыя пераводы «СТРЫЖ»

strizh

Што такое пераводы «Стрыж»?

Сістэма грашовых пераводаў «Стрыж» - гэта сістэма хуткіх грашовых пераводаў фізічных асоб без адкрыцця рахунку ў беларускіх рублях на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці.

Для ажыццяўлення пераводу фізічнай асобе, як адпраўшчыку, так і атрымальніку, не трэба адкрываць рахунак і запаўняць мноства форм і заяў. Адпраўшчыкам пераводу можа быць паўналетняя дзеяздольная фізічная асоба. Атрымальнікам пераводу можа быць фізічная асоба ва ўзросце ад 14 гадоў. Пераводы ў СГП «Стрыж» безадрасныя, у сувязі з чым, атрымаць іх можна ў любым аддзяленні банка, якое выконвае аперацыі з грашовымі пераводамі «Стрыж». На нашым сайце гэту інфармацыю можна атрымаць, скарыстаўшыся «Пошук філіялаў, ЦБП, аддзяленняў, абменных пунктаў» выбраўшы крытэрый для пошуку паслугу «грашовыя пераводы Стрыж». 

ЯК АДПРАВІЦЬ ГРАШОВЫ ПЕРАВОД?

Для адпраўлення пераводу адпраўшчыку неабходна звярнуцца ў любое аддзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк», якое выконвае аперацыі з грашовымі пераводамі «Стрыж», у гадзіны яго работы;

прад’явіць аператару дакумент, які сведчыць асобу, і інфармацыю аб атрымальніку ў пісьмовым выглядзе, якая ўтрымлівае прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), адрас месца жыхарства атрымальніка;

калі атрымальнік з’яўляецца непаўналетнім, а адпраўшчык – яго законным прадстаўніком, прад’явіць дакументы, якія пацвярджаюць яго паўнамоцтвы;

унесці суму пераводу і ўзнагароджанне за перавод;

паведаміць атрымальніку кантрольны нумар пераводу. 

ЯК АТРЫМАЦЬ ПЕРАВОД?

Для атрымання пераводу атрымальніку неабходна:

звярнуцца ў любое аддзяленне банка, якое выконвае аперацыі з грашовымі пераводамі «Стрыж»;

прад’явіць арыгінал дзеючага дакумента, які сведчыць асобу;

паведаміць аператару кантрольны нумар пераводу.

Прадстаўнік атрымальніка для атрымання пераводу дадаткова прад’яўляе дакументы, якія пацвярджаюць яго паўнамоцтвы. 

Звесткі аб сістэме грашовых пераводаў «Стрыж»

і ўмовах ажыццяўлення грашовых пераводаў  

№ п/п

Найменне звестак (умоў)

Звесткі (умовы)

1.

Найменне сістэмы грашовых пераводаў

Сістэма грашовых пераводаў «Стрыж»

2.

Краіны, у якія і з якіх ажыццяўляюцца грашовыя пераводы

Рэспубліка Беларусь. Грашовыя пераводы ажыццяўляюцца ў межах ААТ «ААБ Беларусбанк»

3.

Мінімальная і максімальная сума грашовага переводу

Абмежаванні адсутнічаюць

4.

Спосабы прадастаўлення грашовых сродкаў для адпраўлення грашовага пераводу

Шляхам унясення наяўных грашовых сродкаў у касу банка або выкарыстання банкаўскай плацежнай карткі

5.

Спосабы атрымання грашовых сродкаў па грашовым пераводзе

Шляхам выдачы наяўных грашовых сродкаў з касы банка

6.

Валюта, у якой можа быць здзейснены грашовы перавод

Беларускія рублі

7.

Памеры ўзнагароджання за ажыццяўленне грашовага пераводу, які спаганяецца з адпраўшчыка

Згодна са Зборнікам узнагароджанняў за банкаўскія аперацыі, выконваемыя ААТ «ААБ Беларусбанк»

8.

Памер узнагароджання за выдачу дубліката кантрольнага нумару па пераводах грашовых сродкаў праз сістэму хуткіх грашовых пераводаў «Стрыж»

Згодна са Зборнікам узнагароджанняў за банкаўскія аперацыі, выконваемыя ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

9.

Тэрміны ажыццяўлення грашовых пераводаў

Імгненна з моманту адпраўлення пераводу

10.

Дакументы (звесткі), прадастаўляемыя адпраўшчыкам грашовага пераводу (яго прадстаўніком):

10.1.

пры пераводзе грашовых сродкаў на карысць паўналетняга атрымальніка:

10.1.1.

адпраўшчыкам

Дакумент, які сведчыць асобу;

сума грашовага пераводу;

даныя атрымальніка:

- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца);

- дата нараджэння;

- адрас месца жыхарства (знаходжання) атрымальніка;

- кантактныя тэлефоны;

прызначэнне грашовага пераводу;

нумар банкаўскай плацежнай карткі (калі грашовы перавод ажыццяўляецца з яе выкарыстаннем);

дакумент, які пацвярджае права на льготы (пры наяўнасці)

10.2.

пры пераводзе грашовых сродкаў на карысць непаўналетняга атрымальніка (ад 14 да 18 гадоў):

10.2.1.

адпраўшчыкам, які з’яўляецца законным прадстаўніком непаўналетняга атрымальніка

Дакументы і звесткі, прадугледжаныя ў падпункце 10.1.1;

дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы законнага прадстаўніка атрымальніка

10.2.2.

іншым адпраўшчыкам

Дакументы і звесткі, прадугледжаныя ў падпункце 10.1.1

10.3.

пры пераводзе грашовых сродкаў прадстаўніком адпраўшчыка

Дакументы і звесткі, прадугледжаныя ў падпункце 10.1.1;

дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўніка адпраўшчыка

11.

Дакументы (звесткі), прадастаўляемыя атрымальнікам (прадстаўніком атрымальніка) грашовага пераводу:

11.1.

паўналетнім атрымальнікам

Дакумент, які сведчыць асобу;

кантрольны нумар пераводу;

дакумент, які пацвярджае змяненне прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца) атрымальніка (пры неабходнасці)

11.2.

непаўналетнім атрымальнікам ад 14 да 18 гадоў

Дакумент, які сведчыць асобу;

кантрольны нумар пераводу;

згода законных прадстаўнікоў (пры его адсутнасці ў банку, пра адсутнасці ў сістэме інфармацыі, што адпраўшчыкам з’яўляецца законны прадстаўнік)

11.3.

прадстаўніком атрымальніка

Дакумент,які сведчыць асобу прадстаўніка атрымальніка;

дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка атрымальніка;

кантрольны нумар пераводу

12.

Звесткі аб грашовым пераводзе, якія адпраўшчык канфідэнцыяльна паведамляе атрымальніку

Кантрольны нумар пераводу

13.

Умовы вяртання адпраўшчыку грашовых сродкаў, не запатрабаваных атрымальнікам

Грашовы перавод можа быць адкліканы адпраўшчыкам пры прад’яўленні дакументаў і звестак, прадугледжаных пунктам 11.1

14.

Умовы вяртання адпраўшчыку грашовых сродкаў, памылкова залічаных (выплачаных) банкам

Вяртанне адпраўшчыку грашовых сродкаў, памылкова выплачаных банкам, ажыццяўляецца на падставе пісьмовай заявы адпраўшчыка ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь

15.

Дадатковыя паслугі, прадастаўляемыя банкам па грашовым пераводзе

Выдача дубліката кантрольнага нумару пераводу па заяве адпраўшчыка ў выпадку яго страты

16.

Асобыя ўмовы

Пераводы ажыццяўляюцца на карысць атрымальнікаў, якія дасягнулі ўзросту 14 гадоў.

Змяненне рэквізітаў прынятага грашовага пераводу ў СГП «Стрыж» не ажыццяўляецца

 

Іншыя выгадныя прапановы банка