- Кожны грашовы перавод абаронены сучаснай сістэмай бяспекі;
- Найноўшыя электронныя тэхналогіі і глабальная інфармацыйная сетка дазваляюць выплачваць грашовыя пераводы ўсяго праз некалькі мінут пасля іх адпраўлення;
- Адправіць і атрымаць грашовы перавод можна ў структурных падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» без адкрыцця банкаўскага рахунку, з дапамогай сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» (Інструкцыя па ажыццяўленні пераводаў Вестэрн Юніон праз Інтэрнэт-банкінг), у інфакіёсках (Інструкцыя па ажыццяўленні пераводаў Вестэрн Юніон у інфакіёсках) і ў мабільным прыкладанні М-Банкінг (Інструкцыя па ажыццяўленні пераводаў Вестэрн Юніон у М-Банкінг). Ажыццяўляючы грашовыя пераводы, кліент пацвярджае, што разлікі па валютных аперацыях не звязаны з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці і здзяйсняюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі валютнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Калі пры ажыццяўленні разлікаў па валютнай аперацыі патрабуецца дазвол НБ РБ, то такі маецца;
- Даступныя тарыфы для адпраўкі пераводаў (падрабязней);
- Даступна бясплатная паслуга па SMS-апавяшчэнні адпраўшчыка аб выплаце грашовага пераводу.
Як адправіць грашовы перавод у пункце абслугоўвання |
Як атрымаць грашовы перавод у пункце абслугоўвання |
---|---|
1. Запоўніце кароткую форму для адпраўлення пераводу, указаўшы ўсе даныя пераводу:
Пераканацца ў тым, што ў месцы прызначэння ёсць пункт(ы) абслугоўвання Western Union, а таксама азнаёміцца з умовамі выплаты пераводу можна на сайце www.westernunion.ru
|
1. Запоўніце кароткую форму для атрымання пераводу, указаўшы ўсе даныя пераводу:
|
2. Укажыце суму і валюту пераводу, і азнаёмцеся з тарыфамі. |
2. Укажыце кантрольны нумар пераводу (MTCN), чакаемую суму і валюту пераводу. |
3. Прад'явіце арыгінал дакумента, які сведчыць асобу, перадайце кароткую форму для адпраўлення пераводу, суму пераводу разам з платай за перавод аператару. Адпраўленне пераводу па сістэме Western Union у ААТ "ААБ Беларусбанк" ажыццяўляецца ў доларах ЗША або ў расійскіх рублях (калі перавод адпраўляецца ў Расію). У выпадку, калі валюта адпраўлення грашовага пераводу адрозніваецца ад валюты выплаты грашовага пераводу, курс канвертацыі вызначаецца па курсе сістэмы Western Union |
3. Прад'явіце арыгінал дакумента, які сведчыць асобу, і перадайце яго разам з кароткай формай для атрымання пераводу аператару. |
4. Атрамайце ад аператара заяву на адпраўленне пераводу, у якой утрымліваецца ўся інфармацыя, уключаючы кантрольны нумар грашовага пераводу (MTCN). |
4. Атрымайце ад аператара заяву на атрыманне пераводу, у якой утрымліваецца ўся інфармацыя, разам з сумай пераводу. Выплата пераводу ў ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляецца ў доларах ЗША або ў расійскіх рублях. У выпадку, калі валюта адпраўлення грашовага пераводу адрозніваецца ад валюты выплаты грашовага пераводу, курс канвертацыі вызначаецца па курсе сістэмы Вестэрн Юніон |
5. Паведаміце атрымальніку дэталі пераводу: суму і валюту адпраўлення, імя адпраўлення, краіну адпраўшчыка, кантрольны нумар грашовага пераводу (MTCN). Не паведамляйце кантрольны нумар грашовага пераводу (MTCN) і якую-небудзь інфармацыю аб пераводзе трэцім асобам!
|
|
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся на сайт кампаніі www.westernunion.ru і ў кругласутачны цэнтр абслугоўвання кліентаў +7 (495) 797-2197.