Прапанова на заключэнне дадатковага пагаднення да дагавору карт-рахунку (публічная аферта)

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», названае ў далейшым БАНК, лічыць сябе на ўмовах, указаных у гэтай прапанове, заключыўшым дадатковае пагадненне да дагавору карт-рахунку, вызначанага ў адпаведнасцi з гэтай прапановай, з любым, названым у далейшым КЛІЕНТ, хто пры захаванні ўмоў, прадугледжаных гэтай прапановай, у парадку і тэрмін, прадугледжаныя гэтай прапановай, адгукнецца на гэтую прапанову (акцэптуе прапанову).

Дадзеная прапанова звязвае БАНК з 29 чэрвеня 2009 года і можа быць акцэптавана ў тэрмін да моманту першага апублікавання паведамлення аб адкліканні гэтай прапановы.

Дадзеная прапанова можа быць у любы момант адклікана БАНКАМ шляхам апублікавання паведамлення аб адкліканні гэтай прапановы.

Для акцэпту гэтай прапановы павінна быць выканана наступная ўмова:

па стане на 01 ліпеня 2009 г. паміж банкам і кліентам заключаны дагавор карт-рахунку, які змяшчае ўмовы авердрафтнага крэдытавання.

Дадатковае пагадненне да дагавору карт-рахунку, заключаным паміж БАНКАМ і КЛІЕНТАМ, прадугледжанае гэтай прапановай, лічыцца заключаным пры акцэпце КЛІЕНТАМ гэтай прапановы.

Акцэптам дадзенай прапановы прызнаецца адказ любой асобы аб яе прыняцці, здзейснены ў тэрмін і парадку, прадугледжанымі гэтай прапановай. Акцэпт павінен быць поўным, безумоўным і не можа быць здзейснены ў іншым парадку, чым прадугледжаны ў гэтай прапанове.

Акцэптам дадзенай прапановы з'яўляецца:

- для КЛІЕНТАЎ, якія не скарысталіся па стане на 01 ліпеня 2009 года прадастаўленымі БАНКАМ па карт-рахунку грашовымі сродкамі ў межах ліміту авердрафту (авердрафтаў) - здзяйсненне з 01 ліпеня 2009 года расходнай аперацыі па карт-рахунку, якая цягне ўзнікненне (павелічэнне) авердрафту;

- для КЛІЕНТАЎ, у якіх па стане на 01 ліпеня 2009 года з'явіўся авердрафт па карт-рахунку (КЛІЕНТ скарыстаўся прадастаўленымі БАНКАМ па карт-рахунку грашовымі сродкамі ў межах ліміту авердрафту) - здзяйсненне пасля вяртання БАНКУ ўсёй або часткі ўказанай сумы авердрафту расходнай аперацыі па карт-рахунку, якая цягне ўзнікненне (павелічэнне) авердрафту.

Умовы дадатковага пагаднення да дагавору карт-рахунку

З моманту акцэпту дадзенай прапановы ўступае ў сілу дадатковае пагадненне да дагавору карт-рахунку, які змяшчае ўмовы авердрафтнага крэдытавання, на наступных умовах:
- пры авердрафтным крэдытаванні са штомесячным тэрмінам пагашэння:

КЛІЕНТ абавязваецца ў выпадку ўзнікнення авердрафту па карт-рахунку (утварэння па карт-рахунку запазычанасці звыш ліміту расходаў) пакрыць суму авердрафту (запазычанасці), а таксама аплаціць працэнты за карыстанне авердрафтам (штрафныя санкцыі на суму, якая перавышае ліміт расходаў) у адпаведнасці з узнагароджаннямі БАНКА, пазначанымі ў дагаворы карт-рахунку, не пазней аднаго каляндарнага месяца, наступнага за справаздачным месяцам.

 - пры авердрафтным крэдытаванні з тэрмінам пагашэння тры (шэсць) месяцаў:

КЛІЕНТ абавязваецца ў выпадку ўзнікнення авердрафту па карт-рахунку аплаціць працэнты за карыстанне авердрафтам, а ў выпадку ўзнікнення па карт-рахунку запазычанасці звыш ліміту расходаў пакрыць суму запазычанасці і аплаціць штрафныя санкцыі на суму, якая перавышае ліміт расходаў, у адпаведнасці з узнагароджаннямі БАНКА, пазначанымі ў дагаворы карт-рахунку, не пазней аднаго каляндарнага месяца, наступнага за справаздачным месяцам.
Дадатковае пагадненне ўступае ў сілу з моманту акцэпту дадзенай прапановы і ўжываецца з 01 ліпеня 2009 года.