Сістэма "БЕЛКАРТ"

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 1996 года з'яўляецца ўдзельнікам нацыянальнай плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ.

Плацежная сістэма БЕЛКАРТ - гэта сукупнасць юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў, а таксама правілаў і працэдур, якія забяспечваюць ажыццяўленне аперацый з банкаўскімі плацежнымі карткамі БЕЛКАРТ  і правядзенне разлікаў па аперацыях з іх выкарыстаннем.

Сістэма БЕЛКАРТ з'яўляецца састаўной часткай плацежнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.

Мэтамі і задачамі сістэмы БЕЛКАРТ з'яўляюцца:

  • забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўных праграм, якія прадугледжваюць павышэнне долі безнаяўных разлікаў па банкаўскіх плацежных картках і скарачэнне наяўнага грашовага звароту;
  • забеспячэнне масавага выкарыстання картак БЕЛКАРТ пры безнаяўных разліках, атрыманні наяўных грашовых сродкаў, прадастаўленні розных інфармацыйных і іншых паслуг на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • арганізацыя разлікаў паміж удзельнікамі сістэмы БЕЛКАРТ4
  • узаемадзеянне з іншымі плацежнымі сістэмамі, пабудаванымі на аснове банкаўскіх плацежных картак.

 

Трымальнік карткі БЕЛКАРТ ААТ «ААБ Беларусбанк» можа аплачваць тавары і паслугі, атрымліваць наяўныя ў банкаматах і аддзяленнях банка, а таксама карыстацца шырокім спектрам магчымасцей .

Месцы прыёму карткак «БЕЛКАРТ» пазначаюцца спецыяльнымі знакамі абслугоўвання:

BELCARD belcart_294