Карта навучэнца

Карта навучэнца

Карта навучэнца - сучасны інтэлектуальны дакумент, які сумяшчае ў сабе функцыі банкаўскай плацежнай карткі, дакумента сістэмы адукацыі і ўніверсальнага электроннага дакумента.

Дзякуючы картцы БЕЛКАРТ «Карта навучэнца», якая выпускаецца спецыяльна для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,  ацаніць перавагу яе выкарыстання можа кожны вучань

Заяўка на афармленне Карты навучэнца

Перавагі Карты навучэнца

  • выпуск і абслугоўванне карткі ажыццяўляецца без спагнання ўзнагароджання;
  • шырокі спектр правядзення плацяжоў (у тым ліку з выкарыстаннем М-банкінгу, SMS-банкінгу, Інтэрнэт-банкінгу);
  • правядзенне плацяжоў у сетцы Інтэрнэт;
  • зняцце наяўных грашовых сродкаў у беларускіх рублях без камісіі ў аддзяленнях або банкаматах ААТ «ААБ Беларусбанк», а таксама ў банкаматах ААТ «БПС-Сбербанк», ААТ «Белаграпрамбанк»;
  • магчымасць устанаўлення лімітаў па аперацыях з карткай, у тым ліку дыстанцыйна з дапамогай сістэмы Інтэрнэт-банкінг;
  • простае папаўненне карткі:

наяўнымі грашовымі сродкамі ва ўстановах банка і ў інфакіёсках банка з функцыяй cash-in  ;

- шляхам безнаяўнага пералічэння грашовых сродкаў на рахунак  у сістэме дыстанцыйнага абслугоўвання банка (Інтэрнэт-банкінг, карпаратыўны сайт банка, з выкарыстаннем паслуг М-банкінг, Аўтааплата).

Звяртаем увагу, што трымальнікі картак Клуба «Шчодры» ў інфакіёсках банка, сістэме Інтэрнэт-банкінг, з выкарыстаннем паслугі М-банкінг  могуць пераводзіць  на Карту навучэнца (па нумару карты і тэрміну дзеяння) грашовыя сродкі без спагнання дадатковай платы.

Падрабязная інфармацыя пра Карту навучэнца

  • картка афармляецца ў якасці дадатковай да новага або дзеючага рахунку;
  • картка з рахункам у беларускіх рублях (BYN);
  • тэрмін дзеяння карткі 35 месяцаў, але не перавышае тэрмін навучання навучэнца.

Умовы афармлення Карты навучэнца

  • стаць трымальнікам карткі могуць навучэнцы ўстаноў адукацыі, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі Праекта «Карта навучэнца»;
  • для выпуску карткі  аднаму з бацькоў/законнаму прадстаўніку  неабходна звярнуцца ва ўстанову адукацыі для афармлення Анкеты на падрыхтоўку даных для вырабу Карты навучэнца і атрымання бланка Заяўкі на афармленне дакументаў на атрыманне Карты навучэнца.

Парадак афармлення Карты навучэнца

Афармленне карткі ажыццяўляецца:

афармленне карткі адбываецца наступным чынам:

«Уваход у сістэму» - «Рахункі» - «Рахункі з карткай» - «Заяўкі на афармленне картак/Дадатковыя паслугі» - «Афармленне плацежнай карткі» - «Карта навучэнца»

У выпадку адсутнасці ўліковага запісу ў Інтэрнэт-банкінгу неабходна выканаць наступныя дзеянні: 

«Уваход у сістэму праз МСІ» - «Аўтэнтыфікацыя МСІ»

Пералік дакументаў, неабходных для афармлення (атрымання) Карты навучэнца ў ААТ «ААБ Беларусбанк»

  • дакумент, які сведчыць асобу Пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца. аднаго з бацькоў/законнага прадстаўніка дзіцяці;
  • дакумент, які пацвярджае статус законнага прадстаўніка Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, дакументы аб усынаўленні, рашэнне органа апекі і папячыцельства і інш дзіцяці;
  • рэквізіты дакумента, якi сведчыць асобу дзіцяці У выпадку адсутнасці ў непаўналетняга ва ўзросце да 14 гадоў пашпарту (віду на жыхарства, пасведчання бежанца) - рэквізіты пасведчання аб нараджэнні;
  • бланк Заяўкі на афармленне дакументаў на атрыманне Карты навучэнца, выдадзены ўстановай адукацыі.

З асаблівасцямі афармлення картак фізічным асобам – нерэзідэнтам можна азнаёміцца тут

Поўны пералік памераў узнагароджанняў па картках