Visa Classic «Лэдзі Карт»

visa_classic_lady

Visa  Classic «Лэдзі Карт» - адна з самых стыльных міжнародных картак банка, якая ідэальна дапоўніць вобраз сучаснай і паспяховай жанчыны.

«Лэдзі карт» аднолькава добра падыдзе для ажыццяўлення любых відаў пакупак, у т.л. у сетцы Інтэрнэт, як на тэрыторыі Беларусі, так і за мяжой. Наяўнасць чыпа забяспечвае дадатковую бяспеку пры правядзенні аперацый.

Заяўка на афармленне плацежнай карткі

Заказаць картку па тэлефоне

Перавагі:

  • бясплатная паслуга SMS-апавяшчэнне аб расходных аперацыях;
  • магчымасць атрымання скідак у шэрагу арганізацый гандлю (сэрвісу) у рамках праектаў лаяльнасці банка;
  • правядзенне Інтэрнэт-плацяжоў, у т.л. браніраванне нумароў у гасцініцах, заказ аўтамабіля, купля авіябілетаў;
  • афармленне дадатковай карткі па зніжаным кошце;
  • магчымасць атрымання ўзнагароджання (cash-back) у памеры 3% ад куплі білетаў на цягнікі БЧ (Беларуская Чыгунка) у рамках праграмы лаяльнасці «Экспрэс».

Узнагароджанне за абслугоўванне асноўнай карткі Visa Classic «Лэдзі Карт» Рахунак у доларах ЗША, еўра Рахунак у расійскіх рублях Рахунак у беларускіх рублях
Пры афармленні карткі ва ўстанове банка 12 адзінак валюты* 700 рас. руб. 20,00 бел. руб.
Пры афармленні карткі праз Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, сайт банка, Кантакт-цэнтр 16,00 бел. руб.**
Страхавы дэпазіт на адну картку:  
фізічнай асобы – нерэзідэнта, які не мае пастаяннаг месца працы і (або) рэгістрацыіі ў Республікі  Беларусь (дазволу на пастаяннае/часовае пражыванне ў Республікі Беларусь) 300 адзінак валюты* 22 000 рас.руб.  650,00 бел. руб. 
іншай фізічнай асобы – нерэзідэнта*** 150 адзінак валюты* 11 000 рас.руб. 

325,00 бел. руб.

Памер працэнтаў, налічваемых  на суму сродкаў, якія захоўваюцца на рахунку 0,1% гадавых 0,1% гадавых 0,5% гадавых

За адзінку валюты прымаецца адзінка валюты рахунку, да якога аформлена плацежная картка.

** Узнагароджанне спаганяецца ў беларускіх рублях незалежна ад выбранай валюты рахунку, да якога афармляецца картка.

*** Страхавы дэпазіт не ўсталёўваецца фізічнай асобе – нерэзідэнту пры наяўнасці ў банку рахунку, на які ажыцяўляецца пастаяннае (больш за тры месяцы) залічэнне зарабатной платы.

Умовы ажыццяўлення аперацый па картках


Адкрыць рахунак і аформіць картку Visa Classic «Лэдзі Карт» можна з 14 гадоў*. Для гэтага неабходна:

- звярнуцца ў любы філіял, ЦБП ААТ «ААБ Беларусбанк»;

- прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт);

- заключыць з Банкам дагавор. 

Для адкрыцця пенсіённага рахунку і афармлення карткі трэба звярнуцца з дакументам, які сведчыць асобу, у філіял або цэнтр банкаўскіх паслуг ААТ «ААБ Беларусбанк» у межах раёна месцазнаходжання органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, які ажыццяўляе выплату пенсіі (дапамогі). Асобы, якія яшчэ не дасягнулі пенсіённага ўзросту (жанчыны - 55 гадоў, мужчыны - 60 гадоў), дадаткова прадастаўляюць пасведчанне, якое пацвярджае права на атрыманне пенсіі.

Пры жаданні, да аднаго рахунку можа быць аформлена некалькі дадатковых картак для  сваіх родных і іншых асоб.

* Непаўналетнім ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў можа быць аформлена картка БЕЛКАРТ «Дзіцячая ФотаКарта» або БЕЛКАРТ «Дзіцячая» ў якасці дадатковай да рахунку паўналетняй фізічнай асобы. 

Аформіць заяўку на картку Visa Classic «Лэдзі Карт» з адкрыццём новага рахунку можна:

  1. На нумар тэлефона Кантакт-цэнтра 147
  2. У М-банкінгу (сэрвіс даступны пры выбары канала сувязі Інтэрнэт)
  3. У Інтэрнэт-банкінгу
  4. У інфакіеску.

Поўны пералік памераў узнагароджанняў па картках