Priority Pass

Priority Pass - буйнейшая ў свеце праграма доступу ў VIP-залы аэрапортаў. Трымальнікі картак Priority Pass, незалежна ад выбранай авіякампаніі і класа білета, маюць магчымасць карыстацца любым з 600 VIP-залаў аэрапортаў у больш чым 100 краінах і 300 гарадах па ўсім свеце.

Priority Pass - гэта:

  • спакойная атмасфера для трымальнікаў членскіх картак Priority Pass і іх гасцей;
  • бясплатныя прахаладжальныя напоі і закускі;
  • электронная пошта, доступ у Інтэрнэт і месца для перамоў;
  • выдатная інфраструктура для работы і адпачынку.

Для атрымання доступу ў VIP-зал, які прымае ўдзел у праграме Priority Pass, дастаткова прад'явіць членскую картку адміністратару зала.

Трымальнікам картак Mastercard World Black Edition (пакет паслуг «ПРЭМІУМ», Клуб «Персона») прадастаўляецца 4 бясплатныя наведванні VIP-зала. За кожнае наступнае наведванне VIP-зала з рахунку, да якога аформлена картка MasterCard World Black Edition, спаганяецца ўзнагароджанне ў памеры 30 долараў ЗША за аднаго чалавека.

Трымальнікам картак Visa Platinum (пакет паслуг «ПЛАЦІНУМ», Клуб «Персона») прадастаўляецца 1 бясплатнае наведванне VIP-зала. За кожнае наступнае наведванне VIP-зала з рахунку, да якога аформлена картка Visa Platinum, спаганяецца ўзнагароджанне ў памеры 27 долараў ЗША за аднаго чалавека.

Спіс VIP-залаў і падрабязная інфармацыя аб праграме «Priority Pass» размешчаны па адрасе: http://www.prioritypass.com.

Правілы выкарыстання карткі Priority Pass