БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ – карткі нацыянальнай плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ для кліентаў з высокім узроўнем даходаў. Гэтыя карткі, якія маюць унікальны дызайн з ахоўнай галаграмай, дазваляюць сваім трымальнікам скарыстацца спецыяльнымі прапановамі банка.
Перавагі:
- магчымасць, актыўна расплачваючыся карткай, атрымліваць ў якасці ўзнагароджання пэўную суму грашовых сродкаў (праграма лаяльнасці «Ваш бонус»);
- шырокі спектр правядзення безнаяўных плацяжоў (у т.л. з выкарыстаннем М-банкінгу і Інтэрнэт-банкінгу);
- магчымасць атрымання скідак у рамках дысконтнай праграмы «Ух ты! Скідкі!»;
- удзел у рэкламных кампаніях (гульнях, акцыях), якія перыядычна праводзяцца банкам або плацежнай сістэмай БЕЛКАРТ;
- магчымасць атрымання ўзнагароджання (cash-back) у памеры 3% ад куплі білетаў на цягнікі БЧ (Беларуская Чыгунка) у рамках праграмы лаяльнасці «Экспрэс».
Іншыя выгадныя прапановы банка
Узнагароджанне за абслугоўванне асноўнай карткі БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ з тэрмінам дзеяння 3 гады |
6,00 бел. руб. |
Памер працэнтаў, налічваемых на суму сродкаў, якія захоўваюцца на рахунку | 0,5% гадавых |
Поўны пералік памераў узнагароджанняў па картцы БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ
Умовы ажыццяўлення аперацый па картцы БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ
Для афармлення карткі БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ неабходна:
- звярнуцца ў любы філіял, ЦБП ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт);
- заключыць з Банкам дагавор.
Аформіць заяўку на выпуск карткі БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ можна:
- На нумар тэлефона Кантакт-цэнтра 147
- На сайце банка
- У Інтэрнэт-банкінгу
- У М-банкінгу (сэрвіс даступны пры выбары канала сувязі Інтэрнэт)
- У інфакіеску.