БЕЛКАРТ "Студэнцкая"

student_card_1

БЕЛКАРТ «Студэнцкая» афармляецца студэнтам (курсантам, навучэнцам) дзённай формы навучання, якія атрымліваюць вышэйшую, сярэднюю спецыяльную і прафесійна-тэхнічную адукацыю ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Перавагі:

  • бясплатнае афармленне;
  • тэрмін дзеяння карткі - 3 гады;
  • шырокі спектр правядзення плацяжоў (у т.л. з выкарыстаннем М-банкінгу, SMS-банкінгу, Інтэрнэт-банкінгу, ТВбанкінгу);
  • магчымасць атрымання скідак у рамках дысконтнай праграмы «Ух ты! Скідкі!»;
  • зняцце наяўных грашовых сродкаў у беларускіх рублях без камісіі ў аддзяленнях або банкаматах ААТ «ААБ Беларусбанк», а таксама ў банкаматах ААТ "БПС-Сбербанк", ААТ «Белаграпрамбанк» і ААТ «Белінвестбанк»;
  • магчымасць удзелу ў рэкламных кампаніях (гульнях, акцыях), якія перыядычна праводзяцца банкам  ці плацежнай сістэмай БЕЛКАРТ;
  • магчымасць атрымання ўзнагароджання (cash-back) у памеры 3% ад куплі білетаў на цягнікі БЧ (Беларуская Чыгунка) у рамках праграмы лаяльнасці «Экспрэс».

Узнагароджанне за абслугоўванне асноўнай карткі БЕЛКАРТ «Студэнцкая» з тэрмінам дзеяння 3 гады не спаганяецца
Памер працэнтаў, налічваемых на суму сродкаў, якія захоўваюцца на рахунку 0,5% гадавых

Поўны пералік памераў узнагароджанняў па картцы БЕЛКАРТ «Студэнцкая»

Умовы ажыццяўлення аперацый па картцы БЕЛКАРТ «Студэнцкая»


Адкрыць бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак, доступ да якога можа быць забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі (далей - рахунак), і аформіць картку можна з 14 гадоў* у любым філіяле, ЦБП ААТ «ААБ Беларусбанк»  з абавязковым прадстаўленнем дакумента, які сведчыць асобу (пашпарт, пасведчанне бежанца, від на жыхарства).

Пры жаданні да аднаго рахунку можа быць аформлена некалькі дадатковых картак для  блізкіх і родных.

Для афармлення карткі  БЕЛКАРТ «Студэнцкая» неабходна дадаткова прад'явіць студэнцкі (вучнёўскі) білет.

Для адкрыцця пенсіённага рахунку  кліенту варта звярнуцца з дакументам, які сведчыць асобу, у філіял або цэнтр банкаўскіх паслуг ААТ «ААБ Беларусбанк» у межах раёна месцазнаходжання органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, які ажыццяўляе выплату пенсіі (дапамогі). Асобы, якія яшчэ не дасягнулі пенсіённага ўзросту (жанчыны - 55 гадоў, мужчыны - 60 гадоў), дадаткова прадастаўляюць пасведчанне, якое пацвярджае права на атрыманне пенсіі.

* Непаўналетнім ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў можа быць аформлена картка БЕЛКАРТ «Дзіцячая» ў якасці дадатковай да рахунку паўналетняй фізічнай асобы.