БЕЛКАРТ «Дзіцячая ФотаКарта»

БЕЛКАРТ «Детская»

Дзякуючы картцы з індывідуальным дызайнам БЕЛКАРТ «Дзіцячая ФотаКарта», якая выпускаецца спецыяльна для непаўналетніх ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў, ацаніць перавагу безнаяўных плацяжоў цяпер можа нават дзіцяці.

На пярэдні бок карткі можа быць нанесена выява, выбраная з сямейных архіваў або з галерэі дызайнаў, прапанаванай банкам.

Перавагі: 

  • магчымасць самастойнага стварэння дызайну карткі;
  • шырокі спектр правядзення плацяжоў (у т.л. з выкарыстаннем М-банкінгу, SMS-банкінгу, Інтэрнэт-банкінгу, ТВбанкінгу);
  • зняцце наяўных грашовых сродкаў у беларускіх рублях без камісіі ў аддзяленнях або банкаматах ААТ «ААБ Беларусбанк», а таксама ў банкаматах ААТ "БПС-Сбербанк", ААТ «Белаграпрамбанк» і ААТ «Белінвестбанк»;
  • афармляецца ў якасці дадатковай да рахунку аднаго з бацькоў (або іншай паўналетняй фізічнай асобы);
  • бясплатнае падключэнне паслугі «SMS-апавяшчэнне» ўладальніку рахунку;
  • магчымасць устанаўлення лімітаў па аперацыях з карткай;
  • магчымасць атрымання ўзнагароджання (cash-back) у памеры 3% ад куплі білетаў на цягнікі БЧ (Беларуская Чыгунка) у рамках праграмы лаяльнасці «Экспрэс».

Іншыя выгадныя прапановы банка


Акцыя! З 01.06.2016 кошт абслугоўвання картак БелКарт « фотакарта» і БелКарт «Дзіцячая фотакарта» зніжана на 75 %

Афармленне карткі БЕЛКАРТ «Дзіцячая ФотаКарта» з тэрмінам дзеяння 2 гады 

8,00 бел. руб.

Акцыя!

2,00 бел. руб.

Памер працэнтаў, налічваемых на суму сродкаў, якія захоўваюцца на рахунку 0,5% гадавых

Умовы ажыццяўлення аперацый па картцы БЕЛКАРТ «Дзіцячая ФотаКарта»


БЕЛКАРТ «Дзіцячая ФотаКарта» можа быць аформлена непаўналетнім ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў у якасці дадатковай да рахунку паўналетняй фізічнай асобы.

Аформіць картку БЕЛКАРТ «Дзіцячая ФотаКарта»

Дакументы, неабходныя для афармлення карткі БЕЛКАРТ «Дзіцячая ФотаКарта»:

1. Пры афармленні карткі да рахунку фізічнай асобы, якая з'яўляецца законным прадстаўніком дзіцяці (бацькі, усынавіцелі, апекуны і інш.), неабходна прадаставіць:

  • дакумент, які сведчыць асобу ўладальніка рахунку;
  • дакумент, які сведчыць асобу дзіцяці (у выпадку яго адсутнасці ў непаўналетняга ва ўзросце да 16 гадоў - пасведчанне аб нараджэнні);

2. Пры афармленні карткі да рахунку фізічнай асобы, якая не з'яўляецца законным прадстаўніком дзіцяці,  неабходна прадаставіць:

2.1. у выпадку прысутнасці законнага прадстаўніка дзіцяці пры афармленні карткі ва ўстанове банка:

  • дакумент, які сведчыць асобу ўладальніка рахунку;
  • дакумент, які сведчыць асобу дзіцяці (у выпадку яго адсутнасці ў непаўналетняга ва ўзросце да 16 гадоў - пасведчанне аб нараджэнні);
  • пісьмовая згода законнага прадстаўніка, аформленая ім уласнаручна ва ўстанове банка пры адкрыцці рахунку;
  • дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка дзіцяці;
  • дакумент, які пацвярджае статус законнага прадстаўніка дзіцяці;

2.2. у выпадку адсутнасці законнага прадстаўніка дзіцяці пры афармленні карткі ва ўстанове банка:

  • дакумент, які сведчыць асобу ўладальніка рахунку;
  • дакумент, які сведчыць асобу дзіцяці (у выпадку яго адсутнасці ў непаўналетняга ва ўзросце да 16 гадоў - пасведчанне аб нараджэнні);
  • натарыяльна засведчаны дакумент, які пацвярджае згоду законнага прадстаўніка на распараджэнне грашовымі сродкамі па рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі, аформленай на імя дзіцяці. 

Поўны пералік памераў узнагароджанняў па картках