БЕЛКАРТ «ФотаКарта»

Фото-зодиак_rgb

Карыстацца рэчамі, якія створаны спецыяльна для Вас, адпавядаюць Вашаму густу, захоўваюць памяць аб прыемных падзеях, асабліва прыемна.

ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе Вам аформіць картку БЕЛКАРТ з індывідуальным дызайнам - «ФотаКарта». Па Вашым жаданні на пярэдні бок карткі можа быць нанесена фатаграфія блізкага Вам чалавека, Вашага дзіцяці, хатняга гадаванца або проста прыгожы пейзаж як напамін аб праведзеным адпачынку. Выява (фатаграфія) можа быць выбрана з галерэі дызайнаў, прапанаванай банкам, або непасрэдна з уласнага архіва.

Перавагі: 

  • магчымасць самастойнага стварэння дызайну карткі;
  • шырокі спектр правядзення плацяжоў (у т.л. з выкарыстаннем М-банкінгу, SMS-банкінгу, Інтэрнэт-банкінгу, ТВбанкінгу);
  • магчымасць афармлення па ўзгадненні з банкам авердрафту;
  • магчымасць атрымання скідак у рамках дысконтнай праграмы «Ух ты! Скідкі!»;
  • зняцце наяўных грашовых сродкаў у беларускіх рублях без камісіі ў аддзяленнях або банкаматах ААТ «ААБ Беларусбанк», а таксама ў банкаматах ААТ "БПС-Сбербанк", ААТ «Белаграпрамбанк» і ААТ «Белінвестбанк»;
  • магчымасць удзелу ў рэкламных кампаніях (гульнях, акцыях), якія перыядычна праводзяцца банкам  ці плацежнай сістэмай БЕЛКАРТ;
  • магчымасць атрымання ўзнагароджання (cash-back) у памеры 3% ад куплі білетаў на цягнікі БЧ (Беларуская Чыгунка) у рамках праграмы лаяльнасці «Экспрэс».

Акцыя! З 01.06.2016 кошт абслугоўвання картак БелКарт « фотакарта» і БелКарт «Дзіцячая фотакарта» зніжана на 75 %

Афармленне карткі БЕЛКАРТ «Фотакарта» з тэрмінам дзеяння 2 гады

8,00 бел. руб.

Акцыя!
2,00 бел. руб.

Памер працэнтаў, налічваемых на суму сродкаў, якія захоўваюцца на рахунку 0,5% гадавых

Поўны пералік памераў узнагароджанняў па картцы БЕЛКАРТ «Фотакарта»

Умовы ажыццяўлення аперацый па картцы БЕЛКАРТ «Фотакарта»


Адкрыць бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак, доступ да якога можа быць забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі (далей - рахунак) і аформіць картку можна з 14 гадоў* у  любым філіяле, ЦБП ААТ «ААБ Беларусбанк» з абавязковым прадстаўленнем дакумента, які сведчыць асобу (пашпарт, пасведчанне бежанца, від на жыхарства).

Для адкрыцця пенсіённага рахунку кліенту неабходна звярнуцца з дакументам, які сведчыць асобу, у філіял або цэнтр банкаўскіх паслуг ААТ «ААБ Беларусбанк» у межах раёна месцазнаходжання органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, які ажыццяўляе выплату пенсіі (дапамогі). Асобы, якія яшчэ не дасягнулі пенсіённага ўзросту (жанчыны - 55 гадоў, мужчыны - 60 гадоў), дадаткова прадастаўляюць пасведчанне, якое пацвярджае права на атрыманне пенсіі.

Пры жаданні, да аднаго рахунку можа быць аформлена некалькі дадатковых картак для  блізкіх і родных.

* Непаўналетнім ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў можа быць аформлена картка БЕЛКАРТ «Дзіцячая» ў якасці дадатковай да рахунку паўналетняй фізічнай асобы.