Карткі БЕЛКАРТ прызначаны для выкарыстання толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Яны вельмі зручныя для атрымання заработнай платы, стыпендыі, аліментаў, дапамогі, дывідэндаў, іншых даходаў і дазваляюць сваім трымальнікам надзейна захоўваць грашовыя сродкі.
Перавагі:
- бясплатнае афармленне;
- тэрмін дзеяння карткі - 3 гады;
- шырокі спектр правядзення плацяжоў (у т.л. з выкарыстаннем М-банкінгу, SMS-банкінгу, Інтэрнэт-банкінгу);
- магчымасць атрымання скідак у рамках дысконтнай праграмы «Ух ты! Скідкі!»;
- зняцце наяўных грашовых сродкаў у беларускіх рублях без камісіі ў аддзяленнях або банкаматах ААТ «ААБ Беларусбанк», а таксама ў банкаматах ААТ "БПС-Сбербанк", ААТ «Белаграпрамбанк» і ААТ «Белінвестбанк»;
- магчымасць афармлення па ўзгадненні з банкам авердрафту;
- магчымасць удзелу ў рэкламных кампаніях (гульнях, акцыях), якія перыядычна праводзяцца банкам ці плацежнай сістэмай БЕЛКАРТ;
- магчымасць атрымання ўзнагароджання (cash-back) у памеры 3% ад куплі білетаў на цягнікі БЧ (Беларуская Чыгунка) у рамках праграмы лаяльнасці «Экспрэс».
Іншыя выгадныя прапановы банка
Узнагароджанне за абслугоўванне асноўнай карткі БЕЛКАРТ з тэрмінам дзеяння 3 гады | не спаганяецца |
Памер працэнтаў, налічваемых на суму сродкаў, якія захоўваюцца на рахунку | 0,5% гадавых |
Умовы ажыццяўлення аперацый па картцы БЕЛКАРТ
Адкрыць бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак, доступ да якога можа быць забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі (далей - рахунак), і аформіць картку можна з 14 гадоў* у любым філіяле, ЦБП ААТ «ААБ Беларусбанк» з абавязковым прадстаўленнем дакумента, які сведчыць асобу (пашпарт, пасведчанне бежанца, від на жыхарства).
Пры жаданні да аднаго рахунку можа быць аформлена некалькі дадатковых картак для блізкіх і родных.
Для афармлення карткі БЕЛКАРТ «Студэнцкая» неабходна дадаткова прад'явіць студэнцкі (вучнёўскі) білет.
Для адкрыцця пенсіённага рахунку кліенту варта звярнуцца з дакументам, які сведчыць асобу, у філіял або цэнтр банкаўскіх паслуг ААТ «ААБ Беларусбанк» у межах раёна месцазнаходжання органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, які ажыццяўляе выплату пенсіі (дапамогі). Асобы, якія яшчэ не дасягнулі пенсіённага ўзросту (жанчыны - 55 гадоў, мужчыны - 60 гадоў), дадаткова прадастаўляюць пасведчанне, якое пацвярджае права на атрыманне пенсіі.
* Непаўналетнім ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў можа быць аформлена картка БЕЛКАРТ «Дзіцячая» ў якасці дадатковай да рахунку паўналетняй фізічнай асобы.