Крэдытныя карткі

Прапануем скарыстацца ўсімі выгаднымі перавагамі, якія прадастаўляюць сучасныя крэдытныя карткі. Гэта больш чым зручны інструмент для здзяйснення пакупак у рознічных гандлёвых пунктах і аплаты паслуг. У сучаснай рэальнасці крэдытная картка дазваляе хутка атрымаць крэдыт нават пры недастатковасцi грашовых сродкаў на банкаўскім рахунку (паслуга авердрафт).

Асноўнай перавагай такога спосабу атрымання крэдыту з'яўляецца выкарыстанне крэдыту без неабходнасці прадастаўлення справаздачы банку аб мэтах расходу прадастаўляемых грашовых сродкаў. Разам з тым, прадугледжана магчымасць перыядычнага аднаўлення крэдыту (з улікам устаноўленай банкам максімальнай сумы крэдытнай лініі) пасля своечасовага пагашэння.

Крэдытная картка Беларусбанка

Акрамя ўсіх пераваг крэдытнай карткі, карта растэрміноўкі «Магніт» прадастаўляе яшчэ магчымасць:

  • карыстацца выгаднымі ўмовамі растэрміноўкі плацяжоў за пакупкі (да 12 месяцаў) у арганізацыях-партнёрах, разлічваючыся пры гэтым авердрафтнымі сродкамі;
  • атрымліваць кэшбэк на карту да 12%, здзяйсняючы пакупкі ў арганізацыях-партнёрах Банка за кошт уласных сродкаў;
  • карыстацца авердрафтам на працягу 6 месяцаў у любой кропцы свету і аплачваць тавары ў 6 плацяжоў пад стаўку рэфінансавання НБ РБ + 4,5 п.п.

Больш падрабязную інфармацыю аб усіх выгадах і перавагах, а таксама пра тое, як аформіць карту растэрміноўкі «Магніт», можна знайсці, перайшоўшы па спасылцы ўверсе старонкі.