Да ўвагі кліентаў, якія выязджаюць у Тайланд!

Паважаныя кліенты!

У мэтах прадухілення  махлярскіх аперацый, якія па інфармацыі міжнародных плацежных сістэм пачасціліся ў Тайландзе, ААТ «ААБ Беларусбанк» у перыяд з 27.07.2012 па 19.04.2013гг. спыняецца ажыццяўленне аперацый па зняцці наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем пластыкавых картак банка ў банкаматах у Тайландзе ў выпадку, калі аперацыя здзяйсняецца са счытваннем інфармацыі аб картцы з магнітнай паласы.

Пры неабходнасці, забарона на ажыццяўленне аперацый можа быць знята на перыяд знаходжання трымальніка міжнароднай пластыкавай карткі ў Тайландзе. Для гэтага неабходна загадзя звярнуцца з пісьмовай заявай ва ўстанову банка, у якой адкрыты карт-рахунак і была выдана картка.

Звяртаем увагу, што на безнаяўныя аперацыі з выкарыстаннем пластыкавых картак у Тайландзе абмежаванні не ўводзяцца.

 

Просім прабачэння за часовыя нязручнасці.

 

Заўвага.

 

Аперацыі з выкарыстаннем мікрапрацэсарнай пластыкавай карткі стандарта EMV могуць ажыццяўляцца, у залежнасці ад тэхнічных настроек банкаў, якія ўстанавілі банкамат, наступным чынам:

 

- з чытаннем інфармацыі з магнітнай паласы (калі банк не падтрымлівае работу з мікрапрацэсарнымі карткамі стандарта EMV). У гэтым выпадку, аперацыі па зняцці наяўных грашовых сродкаў у банкаматах у Тайландзе ў вышэйпазначаны перыяд часу будуць адхіляцца.

 

- з чытаннем інфармацыі з мікрапрацэсара. У гэтым выпадку, вышэйназваная забарона на аперацыі па зняцці наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем пластыкавых картак банка ў банкаматах у Тайландзе не дзейнічае (з прычыны максімальнай абароненасці інфармацыі).