Пералік забароненых адлюстраванняў

Нельга выкарыстоўваць абароненыя аўтарскімі правамі матэрыялы, у тым ліку, атрыманыя з любых адкрытых ці закрытых крыніц, уключаючы Інтэрнэт.
Таксама забаронена выкарыстоўваць для размяшчэння на картках выявы, якія ўтрымліваюць:
-палітычныя, рэлігійныя, культавыя лозунгі і сімвалы, сцягі, гербы і ншыя сімвалы ўлады;

-матэрыялы, якія маюць якое-небудзь дачыненне да антысацыяльных (забароненых) груп, меншасцей, падзей і мерапрыемстваў;

-матэрыялы і сімвалы антыкультурнай, антырэлігійнай або антысацыяльнай накіраванасці;
-матэрыялы сексуальнага (эратычнага) характару;

-фатаграфіі або выявы публічных людзей - вядомых музыкантаў, пісьменнікаў, спартсменаў, вядучых, выдуманыя персанажы (героі мультыплікацыйных фільмаў і т.п.), кадры з кінафільмаў, мультфільмаў, ілюстрацыі да кніг;

-рэкламныя матэрыялы, таварныя знакі і знакі абслугоўвання, абрэвіятуры,  сімвалы і найменні кампаній, а таксама прадукцыю зарэгістраваных таварных знакаў і знакаў абслугоўвання, уключаючы аўтамабілі і іншую тэхніку з таварнымі знакамі і знакамі абслугоўвання;

-любыя выявы алкагольнай і  спіртазмяшчальнай прадукцыі (уключаючы бутэлькі, фужэры і іншую атрыбутыку піцейных устаноў), а таксама танізаваных напояў, цыгарэты і цыгары, трубкі, зброю, карты, косці, рулетку, ігравыя аўтаматы, таталізатары, іншую атрыбутыку азартных гульняў;

-іншыя выявы, прызнаныя ААТ «ААБ Беларусбанк» недапушчальнымі для размяшчэння на картцы.

ААТ «ААБ Беларусбанк» пакідае за сабой права адмовіць у выпуску карткі з індывідуальным дызайнам без тлумачэння прычын.