Неабходна ведаць

Банкаўская плацежная картка (далей - картка) - індывідуальны інструмент доступу да бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, доступ да якога можа быць забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі (далей - рахунак).

Правам яе выкарыстання валодае толькі асоба, чыё імя, прозвішча і подпіс пастаўлены на картцы. Нельга передаваць для выкарыстання сваю картку іншым асобам. Пры неабходнасці даць доступ да свайго рахунку блізкім або родным можна, аформіўшы ім дадатковыя карткі.

Пры атрыманні карткі трэба паставіць свой подпіс на спецыяльнай паласе на адваротным баку карткі. Без подпісу картка несапраўдная.

Выкарыстоўваючы картку, неабходна берагчы яе ад пашкоджанняў, не дапускаць выгінаў і драпін. Не рэкамендуецца захоўваць картку ў месцах уздзеяння магнітнага поля, крыніцай якога могуць служыць тэлевізар, камп’ютар, магніты.

Картка спыняе дзеянне па заканчэнні месяца і года, пазначанага на яе пярэднім баку. Своечасова звяртайцеся ў Банк для атрымання новай карткі.

Пашкоджанне паласы для подпісу на адваротным баку карткі і праява на ёй слова "VOID" (для картак Visa Electron, Visa, Maestro, MasterCard) або "Недействительна" (для картак БЕЛКАРТ) можа паслужыць падставай для адмовы ў абслугоўванні. У такім выпадку звярніцеся ў Банк для атрымання новай карткі.

Пры аплаце тавараў/паслуг або зняцці наяўных грашовых сродкаў захоўвайце чэкі. Атрымаўшы выпіску па рахунку, зверайце сумы на чэках з сумамі ў выпісцы па рахунку. У выпадку выяўлення разыходжанняў паміж аперацыямі і сумамі, пазначанымі ў выпісцы, і фактычна здзейсненымі па картцы, неабходна неадкладна пісьмова інфармаваць Банк па сутнасці выяўленых разыходжанняў.

Выконвайце простыя правілы бяспекі:

  • Да кожнай карткі выдаецца канверт з сакрэтным ПІН-кодам, які неабходна запомніць, а канверт знішчыць.
  • Ніколі не захоўвайце ПІН-код і картку разам, тым больш, ніколі не пішыце ПІН-код на картцы.
  • Ні пры якіх абставінах не паведамляйце ПІН-код іншым людзям, у тым ліку і сапрацоўнікам Банка, касірам у магазіне або работнікам праваахоўных органаў.
  • Не перадавайце ПІН-код ні па тэлефоне, ні па электроннай пошце.
  • Перад правядзеннем аперацыі ў банкамаце ўважліва агледзьце яго знешнюю частку і ПІН-клавіятуру. У названых месцах не павінна знаходзіцца прымацаваных пабочных прадметаў і не павінна быць бачна ніякіх накладак. У выпадку ўзнікнення падазрэнняў на ўстаноўку несанкцыянаванага абсталявання ні ў якім разе не ўстаўляйце карту ў банкамат.
  • Звяртайце ўвагу на людзей, якія стаяць за Вамі. Каб ніхто не бачыў ваш ПІН-код, набірайце яго сярэднім пальцам рукі, астатнімі - прыкрываючы клавіятуру.
  • Не адыходзьце ад банкамата, пакуль ён не вярнуў Вам картку. Калі банкамат не вяртае картку доўгі час, праінфармуйце супрацоўнікаў Банка па тэлефонах, пазначаных на пярэдняй частцы банкамата і абавязкова заблакіруйце картку.
  • Калі картка страчана, украдзена, іншай асобе стаў вядомы ПІН-код, або ёсць падазрэнне, што з яе выкарыстаннем ажыццяўляюцца махлярскія аперацыі, неабходна неадкладна заблакіраваць картку. Затым у вызначаным дагаворам парадку аб выкарыстанні карткі тэрміны трэба звярнуцца з пісьмовай заявай у Банк.
  • Заблакіраваць картку можна, патэлефанаваўшы ў кругласутачную сэрвісную службу па тэл. 8 (017) 299 25 26 або з дапамогай паслуг SMS-банкінг, М-банкінг, або Інтэрнэт-банкінг (для картак, зарэгістраваных у гэтых паслугах). Захоўвайце тэлефон кругласутачнай сэрвіснай службы ў зручным і заўсёды даступным месцы на выпадак тэрміновай неабходнасці заблакіраваць картку.
  • Разблакіраваць картку можна, патэлефанаваўшы ў кругласутачную сэрвісную службу па тэл. 8 (017) 299 25 25, а таксама з дапамогай паслуг SMS-банкінг, М-банкінг, або Інтэрнэт-банкінг (калі картка была заблакіравана з дапамогай гэтых паслуг).
  • Пры правядзенні аперацый у арганізацыях гандлю (сэрвісу) не дазваляйце праводзіць вашу картку праз счытвальнае ўстройства абсталявання некалькі разоў. Перад тым як увесці ПІН-код або падпісаць чэк, які пацвярджае куплю, абавязкова правярайце суму, а пры ажыццяўленні аперацыі за межамі Рэспублікі Беларусь - і валюту плацяжу.
  • Пры правядзенні аперацый у рэстаранах, барах, магазінах, аддаючы картку абслуговаму персаналу, не выпускайце яе з поля зроку.
  • У выпадку ўзнікнення незразумелых або падазроных сітуацый па магчымасці інфармуйце Банк або службу сэрвісу кліентаў па тэлефонах, пазначаных на адваротным баку Вашай карткі.